Грамадства55

«Звязда»: Мiлiцыянты прыйдуць да кожнага беспрацоўнага

Прыкладна кожны трэцi працаздольны беларус не заяўляе аб сваiх крынiцах даходаў, ня плацiць падаткаў i ня робiць адлiчэньняў у сацыяльныя фонды. Фактычна мiлiцыянтам давядзецца дайсьцi да кожнага беспрацоўнага чалавека з названага вышэй «мiльённага сьпiсу», каб высьветлiць, на каго гэтыя людзi працуюць, піша дзяржаўная газэта «Звязда».

МУС Беларусi мае намер правесьцi перапiс няўлiчаных працоўных рэсурсаў. Паводле слоў першага намесьнiка начальнiка Дэпартамэнту па грамадзянству i мiграцыi Мiнiстэрства ўнутраных спраў Аляксея Бегуна, прыкладна кожны трэцi працаздольны беларус не заяўляе аб сваiх крынiцах даходаў, ня плацiць падаткаў i ня робiць адлiчэньняў у сацыяльныя фонды. Фактычна мiлiцыянтам давядзецца дайсьцi да кожнага беспрацоўнага чалавека з названага вышэй «мiльённага сьпiсу», каб высьветлiць, на каго гэтыя людзi працуюць, піша дзяржаўная газэта «Звязда».

Агульная колькасьць такiх, ня ўцягнутых у актыўную працоўную дзейнасьць асоб, складае амаль 1 мiльён чалавек. Сьпiс «нахлебнiкаў» на шыi ў грамадзтва даволi вялiкi. У гэтую катэгорыю, напрыклад, уваходзяць i людзi, якiя займаюцца хатняй гаспадаркай, i кантынгент месцаў пазбаўленьня волi, i нелегальныя прадпрымальнiкi, i «гастарбайтэры». Рэальная колькасьць апошнiх, дарэчы, да гэтага часу невядомая. Афiцыйна за межамi Беларусi працуюць толькi каля 5 тысяч нашых суайчыньнiкаў, зь якiх прыкладна 3–4 тысячы – у Расеi. Разам з тым, паводле зьвестак мiграцыйных службаў РФ, на тэрыторыi суседняй дзяржавы знаходзяцца ад 150 да 300 тысяч беларускiх «гастарбайтэраў». Аднак гэта толькi прыблiзны лiк. Таму, як паведамiў Аляксей Бягун, МУС краiны вырашыла правесьцi татальны манiторынг усiх суайчыньнiкаў, якiя працуюць за мяжой, i грамадзян, якiя ўтоена зарабляюць сабе на хлеб у Беларусi.

Фактычна мiлiцыянтам давядзецца дайсьцi да кожнага чалавека з названага вышэй «мiльённага сьпiсу», каб высьветлiць, на каго гэтыя людзi працуюць. На гэта спатрэбiцца ня менш за 2–3 месяцы. Пасьля таго, як будзе завершаны своеасаблiвы перапiс няўлiчаных працоўных рэсурсаў, Мiнiстэрства ўнутраных спраў выступiць з канкрэтнымi прапановамi дзеля iх легалiзацыi. Паводле слоў Аляксея Бегуна, напрыклад, было б мэтазгодна даць магчымасьць «гастарбайтэрам» добраахвотна дэкляраваць свае даходы, атрыманыя за мяжой, i плацiць падаткi у бюджэт Беларусi, а таксама ўносiць адлiчэньнi ў пэнсiйны i iншыя фонды. Суграмадзян, якiя не захочуць дзялiцца даходамi зь дзяржавай, прапануецца пазбавiць пэўных сацыяльных гарантый цi абмежаваць iльготы. Якiя канкрэтна меры будуць прынятыя да «нахлебнiкаў» беларускага грамадзтва, Аляксей Бягун не паведамiў, бо, як ён кажа, зараз «пытаньне толькi вывучаецца», – адзначае «Звязда».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі32

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі32

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць