Каханне і сэкс11

У Расіі здымаюць эратычны кіч пра Лукашэнку

Рэжысёр Валаў, які здымаў порна з героямі, падобнымі да Цімашэнкі і Саакашвілі, сканчае фільм з удзелам высокага вусатага чалавека.

«Зноў порна: рэжысэр абірае ў якасьці наступнай цэлі асаджанага Лукашэнку», — піша маскоўскі карэспандэнт Радыё Свабода Кэвін О’Флін.

Высокі вусаты чалавек зь імем Лука прагульваецца па калгасным полі і набліжаецца да жанчыны, якая зьбірае гародніну. Мужчына, надзвычай падобны на Лукашэнку, абмяркоўвае якасьць памідораў з жанчынай, а потым пераходзіць да сэксу зь ёй.

Гэта сцэна з будучага фільма для дарослых «Бацькава шчасьце», які распавядае пра юрлівыя прыгоды старшыні калгасу — пэрсанажа, створанага яўна на ўзор кіраўніка Беларусі, — піша Кэвін О’Флін. Як чакаецца, фільм зьявіцца ў сетцы Інтэрнэт ужо сёлета і, выглядае, будзе апошнім залпам у антылукашэнкаўскай прапагандысцкай вайне.

Рэжысэр і прадусар Аляксандар Валаў ужо зьняў лёгкае порна: фільм «Юлія», героі якога падобныя на Юлію Цімашэнку і Міхаіла Саакашвілі. Валаў, аднак, аспрэчвае, што працуе на заказ Крамля, настойваючы, што ягоная мэта — толькі зарабіць грошы. Хаця не адмаўляе, што палітыка прысутнічае ў ягоным выбары сюжэтаў:

«Я таксама не ідыёт і ў нейкай ступені — патрыёт сваёй краіны. Калі б я ня быў патрыётам, дык мае фільмы былі б пра Пуціна ці Мядзьведзева. Я ня бачу нічога такога ў тым, каб зрабіць пра іх фільм. Аднак, я, як рэжысэр, бачу рэчы інакш. Я ня бачу Пуціна ў ложку. Гэта ня надта рамантычна», — Валаў разважае, седзячы ў сваім начным клюбе, які неўзабаве адкрыецца ў Маскве.

Кампрамісная пазыцыя

Валаў ганарыцца тым, што запачаткаваў жанр, які ён называе «эратычны кіч». Ён пачаў здымаць свой фільм пра Лукашэнку ў 2006 годзе, неўзабаве пасьля таго, як выпусьціў «Юлію». Але паколькі адносіны Менску і Масквы былі ў той час нашмат цяплейшымі, рэжысэр сутыкнуўся з палітычнымі праблемамі. Валаў разьмясьціў фрагмэнт фільма ў Інтэрнэце, чым выклікаў ярасьць беларускага ўраду, які пагражаў судом за паклёп.

«Вядома, што супрацоўнікі беларускай амбасады скачалі фільм з Інтэрнэту і, хіхікаючы, дэманстравалі яго адзін аднаму. І, вядома, гэта дайшло да іх боса, — кажа Валаў. — Ня ведаю, чуткі гэта альбо не, але мне казалі, што супрацоўнікаў, у чыіх кампутарах быў знойдзены мой фільм, звольнілі на наступны ж дзень».

Актор, які выконваў ролю Лукі — кіроўца начнога клюбу, якога Валаў знайшоў выпадкова — быў звольнены. Першапачаткова ён пакінуў праект, але ў выніку вяртаецца ў фільм.

Паводле Валава, знайсьці чалавека на ролю Лукашэнкі не праблема:

«Знайсьці некага, падобнага на Лукашэнку — гэтак жа як і на Саакашвілі — ня цяжка. Яны маюць тыповыя твары, якія вы можаце знайсьці на любых маскоўскіх рынках, — кажа ён. — Было нашмат цяжэй знайсьці некага, хто змог бы сыграць Цімашэнку. Яна лэдзі, да таго ж вельмі прыгожая і сэксуальная."

Знак звыш

Лёс фільма рэзка зьмяніўся за апошнія некалькі месяцаў, калі расейска-беларускія стасункі пагоршыліся. Валаў кажа, што ўспрыняў анты-Лукашэнкаўскія дакумэнтальныя фільмы, паказаныя па расейскім тэлебачаньні, як знак, што ён можа завяршыць «Бацькава шчасьце». Ён чакае прыбыткаў такіх жа, як ад «Юліі».

Валаў не турбуецца наконт праблемаў зь беларускім урадам: «Я не ў Беларусі. Думаеце, Лукашэнка прыедзе дзеля мяне ў Маскву? Я чуў, што для мяне прадугледжанае 10-гадовае зьняволеньне, калі я калі-небудзь апынуся ў Беларусі. Апошні раз я быў там у 1970."

«Калі беларускім уладам цікава, апошняя сцэна фільма будзе зьнятая у Польшчы, непадалёк ад беларускай мяжы,« — кажа рэжысэр.

Ягоны наступны фільм будзе здымацца ў Францыі. Валаў, які сам невялікага росту, зьбіраецца сыграць у ім прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць