Спорт11

Албанія і Беларусь лідзіруюць у групе D кваліфікацыі Еўра-2012

Футбалісты Албаніі і Беларусі лідзіруюць пасля двух тураў у групе D адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы 2012 года.

7 верасня Беларусь згуляла ў Мінску ўнічыю з Румыніяй — 0:0, Албанія выйграла дома ў Люксембурга — 1:0 (Саліхі, 37), а Францыя ўзяла тры ачкі ў Босніі і Герцагавіне — 2:0 (Бензема, 72, Малуда, 78).

Становішча каманд: Албанія — 4 ачкі (розніца мячоў 2–1), Беларусь — 4 (1–0), Францыя — 3 (2–1), Боснія і Герцагавіна — 3 (3–2), Румынія — 2 (2–2), Люксембург — 0 (0–4).

Вынікі матчаў у астатніх групах.

група, А — Турцыя — Бельгія — 3:2, Аўстрыя — Казахстан — 2:0, Германія — Азербайджан — 6:1. Становішча каманд: Германія — 6 ачкоў (2 матчы; розніца мячоў 7–1), Турцыя — 6 (2; 6–2), Аўстрыя — 3 (1; 2–0), Бельгія — 0 (2; 2–4), Азербайджан — 0 (1; 1–6), Казахстан — 0 (2; 0–5);

група В — Расія — Славакія — 0:1, Македонія — Арменія — 2:2, Ірландыя — Андора — 3:1. Становішча каманд (па 2 матчы): Ірландыя — 6 (4–1), Славакія — 6 (2–0), Расія — 3 (2–1), Арменія, Македонія — па 1 (2–3), Андора — 0 (1–5);

група С — Сербія — Славенія — 1:1, Італія — Фарэрскія астравы — 5:0. Становішча каманд: Італія — 6 (2; 7–1), Сербія — 4 (2; 4–1), Паўночная Ірландыя — 3 (1; 1–0), Эстонія — 3 (2; 3–3), Славенія — 1 (2; 1–2), Фарэрскія астравы — 0 (3; 1–10);

група Е — Швецыя — Сан-Марына — 6:0, Галандыя — Фінляндыя — 2:1, Венгрыя — Малдова — 2:1. Становішча каманд (па 2 матчы): Швецыя — 6 (8–0), Галандыя — 6 (7–1), Венгрыя — 3 (2–3), Малдова — 3 (3–2), Фінляндыя — 0 (1–4), Сан-Марына — 0 (0–11);

група F — Грузія — Ізраіль — 0:0, Мальта — Латвія — 0:2, Харватыя — Грэцыя — 0:0. Становішча каманд (па 2 матчы): Харватыя — 4 (3–0), Ізраіль — 4 (3–1), Латвія — 3 (2–3), Грузія — 2 (1–1), Грэцыя — 2 (1–1), Мальта — 0 (1–5);

група G — Балгарыя — Чарнагорыя — 0:1, Швейцарыя — Англія — 1:3. Становішча каманд: Англія — 6 (2; 7–1), Чарнагорыя — 6 (2; 2–0), Уэльс — 0 (1; 0–1), Швейцарыя — 0 (1; 1–3), Балгарыя — 0 (2; 0–5);

група Н — Данія — Ісландыя — 1:0, Нарвегія — Партугалія — 1:0. Становішча каманд: Нарвегія — 6 (2; 3–1), Данія — 3 (1; 1–0), Кіпр — 1 (1; 4–4), Партугалія — 1 (2; 4–5), Ісландыя — 0 (2; 1–3);

група I — Чэхія — Літва — 0:1, Шатландыя — Ліхтэнштэйн — 2:1. Становішча каманд: Шатландыя — 4 (2; 2–1), Літва — 4 (2; 1–0), Іспанія — 3 (1; 4–0), Чэхія — 0 (1; 0–1), Ліхтэнштэйн — 0 (2; 1–6).

Трэці тур пройдзе 8 і 9 кастрычніка. У групе D пройдуць матчы Люксембург — Беларусь (пачатак у 21.15 па мінскім часе), Албанія — Боснія і Герцагавіна (абодва 8 кастрычніка) і Францыя — Румынія (9 кастрычніка).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Касмічную турыстку Марыну Васілеўскую назвалі выдатнай мінчанкай

На сёння запланаваны рэйс Дубай — Мінск1

У Барысаве адкрылі «разумную» аўтамыйню. Яе фішка — у незвычайнай прыбіральні3

У Мінску адмянілі ўшанаванне памяці ахвяр гета «з меркаванняў бяспекі»15

Амерыканскі актор Джым Керы здзівіў фанатаў сваёй знешнасцю4

Белы дом абвясціў асноўныя мэты аперацыі супраць Ірана5

Іран прыгразіў зняцца з чэмпіянату свету па футболе. Хто можа паехаць замест яго?

Пенсіянерка 10 дзён выносіла з дому грошы і золата для махляроў

«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі12

Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць