Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»1717

Бяруць за жэбры!

Уладу зьнянацку прыціснулі з двух бакоў. Выглядае на тое, што менавіта зараз афіцыйнае кіраўніцтва апынаецца між молатам ды кавадлам. Аналітыкі прадказвалі гэта адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

Уладу зьнянацку прыціснулі з двух бакоў.

Выглядае на тое, што менавіта зараз афіцыйнае кіраўніцтва апынаецца між молатам ды кавадлам. Аналітыкі прадказвалі гэта адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

З аднаго боку, Расея скарачае дастаўкі нафты.

Зь іншага боку, Эўразьвяз пагрозай пазбавіць прэфэрэнцыяў у гандлі дамогся, каб кіроўныя вярхі пайшлі на саступкі што да ўмоў існаваньня незалежных прафсаюзаў.

Зразумела, яшчэ ня вечар. Масква палохае, але пэўна ж пойдзе на нейкі кампраміс у палітыцы дастаўкі сюды энерганосьбітаў. Наіўная Эўропа, найхутчэй, яшчэ пераканаецца, што тутэйшы рэжым ня стаў адразу мяккім ды пухнатым (і ў пытанньні незалежных прафсаюзаў, і ўвогуле). Разам з тым, Брусэль працягвае трымаць моркаўку.

Дзіўна (а зрэшты, ці варта дзівіцца?), што палітычныя апанэнты ўлады зноў прапускаюць выйгрышныя піяраўскія нагоды. Ці не апазыцыя столькі часу дзяўбла, што рэжым трымаецца на танным расейскім газе ды нафтавай рэнце? Ці не апазыцыя апэлявала да Брусэлю, каб прыціснуў афіцыйны Менск за здушэньне правоў ды свабодаў?

І вось цяпер, калі лёд нібыта кранаецца, апазыцыйныя лідэры ніяк ня могуць вынырнуць са свайго міжсабойчыку, апэратыўна даць дасьціпны камэнтар, давесьці электарату: мы ж казалі!.. Гэта першае. А другое: каб краіна не дайшла да каляпсу, прапануем тое і тое...

Так, мажлівасьці для выхаду на аўдыторыю сціплыя. Але і яны не выкарыстоўваюцца як сьлед. Дзе ў тых штабох паліттэхнолягі, майстры ў справе масавых камунікацыяў? На інфармацыйныя нагоды апазыцыйныя вярхі адгукаюцца збольшага толькі тады, калі патэлефануе, напрыклад, нехта з радыё «Свабода» ды, робячы свой рэпартаж, міжволі наштурхне на ідэю.

Між іншым, эканамічную крызу як спружыну пераменаў аб’яднаныя дэмакраты заслупавалі нават у сваёй прынятай улетку стратэгіі. Мо’ ўжо самі на яе забыліся?

Ва ўсякім разе, сёньня мы бачым (глядзі першыя дзьве гіпэрспасылкі), як уладу бяруць за жэбры звонку менавіта эканамічнымі вожыкавымі рукавіцамі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Трамп аб'явіў перамір'е з Іранам на пяць дзён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць