Музыка33

Музыка для культурных буржуа

хутка будзе гучаць у Малой залі КЗ «Мінск». Пра новы культурны трэнд сталіцы.

У метраполісе — як у метраполісе — ёсць музычныя вечарыны на любы густ: у клубах, у канцэртных залах, на сцэнах тэатраў. Але, як высвятляецца, пазайманыя не ўсе нішы. Новы праект — «Творчая майстроўня» прызначаны для тых, хто не ходзіць у клубы, але і не надта шануе вялікія гала-канцэрты
.

Джаз, джаз-рок, этніка, ф’южн, world-music…На сустрэчах «Творчай майстроўні» будзе адбывацца не проста канцэрт, дзе адно аддзяленне змяняе другое. Тут месца імправізацыя, нечаканыя дуэты, і нават гутаркі артыстаў з публікай, а таксама кававыя паўзы. Такая сабе клубная сустрэчы без клуба.

Без клуба? Так, арганізатары прыйшлі да высновы, што менавіта ў невялікай утульнай залі КЗ «Мінск» увагі публікі не будзе адцягваць ні ежа, якую разносяць, ні спецыфічная клубная атмасфера. «Творчая майстроўня» арыентаваная найперш на кансерватыўную, сталую густамі публіку аўдыторыю, немалалікі слой культурнага буржуа.

— Гэты праект для публікі цікаўнай, дапытлівай, якую ні за што не зацягнеш у «Белую вежу» ці «Рэактар», — кажа шоумэн і дырэктар прадусарскай кампаніі «Пан-Студыя» Аляксандр Астроўскі. — Наша мэтавая аўдыторыя — 30-ці і 40-гадовыя, якія на прыезд джаз-зорак рэагуюць прыблізна так: «Ну, калі б гэта было не ў клубе, мы бы пайшлі».

Ідэя «Творчай майстроўні» не новая. Нешта падобнае ўжо ладзіла сёлета прадусарка Ларыса Сімаковіч у мастацкай-музычнай імпрэзе «Ноч у філармоніі», дзе спалучыла клубныя традыцыі (у філармоніі можна было не сядзець на адным месцы, а пераходзіць з залы ў залу), і непарушныя рытуалы канцэрта класічнай музыкі. Таму можна казаць пра новы культурны трэнд.

Квіткі на «Творчую майстроўню», кажуць арганізатары, будуць сярэдніх коштаў — 25-30 тысяч. Сярод першых сустрэч ТМ:

29 верасня Этна-джаз AKANA (гэта ў якім спявае Руся) і струннага квінтэту з Вялікага тэатра оперы і балета.

30 верасня гурт «ПортМанэ» і Масуд Талебані з калектывам Awindar.

10 лістапада Вялікая зала КЗ «Мінск. Ісландскі гурт Mezzeforte. Тут квіткі будуць даражэй — ад 50 да 150 тыс.

Сярод планаў арганізатараў — прывоз трыё Себасцяна Штудніцкі, нямецкага джазавага выканаўцы, які працуе са Стыві Ўандэрам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць