Спорт

Сяргей Крывец забіў першы мяч за «Лех» у новым сезоне

Зрабіў ён гэта ў феерычным матчы супраць варшаўскай «Легіі».

Паўабаронца зборнай Беларусі Сяргей Крывец забіў свой першы мяч за познанскі «Лех» у новым сезоне.

У пятніцу, у матчы 7-га тура польскай экстракласы, «Лех» гуляў у Варшаве з «Легіяй». Сяргей адкрыў лік на 9-й хвіліне, на 38-й хвіліне Міхал Кухарчык лік зраўняў, на 44-й «Легія» засталася ўдзесяцёх: чырвоную картку паказалі Мацею Рыбусу. Але "Легія" не толькі не скарылася, але і здолела перамагчы.

На 88-й хвіліне вызначыўся Бруна Мезэнга - 2:1.

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі — 2009 Сяргей Крывец перайшоў у «Лех» з БАТЭ у снежні 2009 г. Вясной 2009 года (узімку чэмпіянат нашых заходніх суседзяў бярэ паўзу) забіў за «Лех» 3 мячы і стаў чэмпіёнам Польшчы.

У гэтым сезоне ў чэмпіянаце правёў шэсць матчаў — і вось ён першы гол! Праўда, каманда прайграла і засталася на 9-м месцы ў турнірнай табліцы.

***

У чацвер, 30 верасня, у 2-м туры групавога турніру Лігі Еўропы "Лех" згуляе ў Познані з «Зальцбургам». Нагадаем, што ў першым туры ў Турыне клуб згуляў унічыю з «Ювентусам» — 3:3.

А 3 кастрычніка ў матчы 8-га тура польскай экстракласы «Лех» паедзе ў госці да ГКС Бельхатуў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць