Усяго патроху11

Гамяльчанін за тры хвіліны з`еў 19 сасісак

Дзяржаўнае аб`яднанне «Гомельмясамалпрам» 2 кастрычніка ўпершыню арганізавала абласны фестываль «Мяса-малочная краіна — 2010». Мерапрыемства праводзілася на плошчы Паўстання ў Гомелі.

Падчас фестывалю адбылося некалькі забаўляльных конкурсаў. Гамяльчанам было прапанавана на хуткасць есці сасіскі, піць малако і кефір. Паводле ўмоў «сасісачнага» конкурсу, удзельнікі павінны былі за тры хвіліны з`есці 30 вараных сасісак. З васьмі ўдзельнікаў зрабіць гэта не ўдалося нікому, таму пераможцам стаў той, хто з`еў найбольш сасісак. Выйграў конкурс гамяльчанін, які з`еў за тры хвіліны 19 сасісак. Ён атрымаў ва ўзнагароду некалькі кольцаў сасісак. За конкурсам назіраў старшыня гарвыканкама Віктар Піліпец.

Згодна з умовамі конкурсу «Малочныя вусы», літр кефіру трэба было выпіць з гладыша за хвіліну. Малады мужчына выканаў заданне датэрмінова і быў узнагароджаны наборам малочных тавараў. Яшчэ адзін конкурс прадугледжваў піццё малака з дзіцячай бутэлечкі з соскай. Пераможца таксама атрымаў пакет з малочнай прадукцыяй.

У межах свята таксама адбыліся выстава-кірмашмяса-малочнай прадукцыі, дэгустацыі і іншыя конкурсы. Вечарам была арганізавана маладзёжная праграма — дыскатэка, выступленне гурту «Городская тоска» і мясцовых маладзёжных калектываў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення5

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»13

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення5

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць