Сёння Дзярждума Расіі можа выступіць з заявай па сітуацыі, якая склалася ўрасійска-беларускіх стасунках. У Крамлі да апошняга вагаліся наконт рашэння аб дапушчальнасці такога жэсту з боку дэпутатаў.
У заяве будзе казацца аб недапушчальнасці спробаў сваркі паміж братэрскімі народамі Расіі і Беларусі і
«некарэктнай» перадвыбарнай рыторыцы беларускага лідэра, якая «парушае ўсе правілы прыстойнасці».
Тэкст рыхтаваўся ў перапынку пленарнага пасяджэння ў аўторак на хуткую руку. «На прозвішчы Лукашэнка акцэнту рабіцца не будзе, там проста сказана пра беларускі бок», — распавёў адзін з дэпутатаў.
«Заява будзе прынятая ва ўнісон заяве прэзідэнта Расіі», — удакладніў другі суразмоўца.
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары