Грамадства22

Беларусь рыхтуецца да эўрапейскіх коштаў на газ

У Беларусі створаны стабілізацыйны фонд на выпадак, калі цана расейскага газу ў наступным годзе будзе на ўзроўні сусьветнай, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Пятро Пракаповіч.

У Беларусі створаны стабілізацыйны фонд на выпадак, калі цана расейскага газу ў наступным годзе будзе на ўзроўні сусьветнай, паведаміў кіраўнік Нацыянальнага банку Беларусі Пятро Пракаповіч.

Ён адзначыў, што ў фондзе не выкарыстоўваюцца сродкі з золатавалютных рэзэрваў краіны. «У фондзе прадугледжаныя выключна бюджэтныя сродкі. Наколькі мне вядома, сёньня ў фондзе ўжо больш за 100 мільярдаў беларускіх рублёў (50 мільёнаў даляраў)», - сказаў Пракаповіч.

Ён дадаў, што пры канцы году сродкаў у фондзе будзе значна болей.

Пракаповіч таксама лічыць, што павышэньне цаны на расейскі газ «…ніяк не адаб’ецца на экономіцы ў цэлым і на золатавалютных рэзэрвах краіны. Павелічэньне цаны на газ выкліча неабходнасьць ураду працаваць яшчэ ў больш напружаным рэжыме, нам належыць больш напружана працаваць над продажам беларускіх тавараў і паслугаў на экспарт», – сказаў ён.

Разам з тым Пракаповіч адзначыў, што беларускі бок разьлічвае, што павышэньне цаны на газ у саюзнай дзяржаве будзе ісьці па правілах, адзіных для Беларусі і Расеі.

«Цяпер адпрацоўваюцца любыя варыянты павышэньня кошту расейскага газу і ў сувязі з гэтым – магчымыя сцэнары ўплыву павелічэньня кошту на эканоміку», - сказаў Пракаповіч.

На сёньняшні дзень сярэдняя цана расейскага газу ў Эўропе складае 230 даляраў за 1000 кубамэтраў.

Фота photo.bymedia.net

Каментары2

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць