Меркаванні1313

Мілінкевіч: Наступныя прэзідэнцкія выбары пройдуць датэрмінова — праз год ці два

Палітык мяркуе, што ўлада настроена зарэгістраваць як мага больш дэмакратычных прэтэндэнтаў, каб паказаць «разрозненасць апазіцыі».

Наступныя прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца раней за тэрмін, прапісаны ў Канстытуцыі. Такое меркаванне выказаў у інтэрв’ю журналістам 13 кастрычніка ў Брэсце лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч.

«Я рыхтуюся да наступных выбараў прэзідэнта і вельмі веру, што яны пройдуць праз год ці два», — заявіў палітык.

Ён бачыць цяпер два варыянты развіцця падзей для дзейнай улады
«Першы — як Аляксандр Матросаў змагацца з Расіяй, адносіны з якой горш няма куды. У гэтай барацьбе ўлада проста эканамічна падзе і павінна будзе сысці. І вось ужо прычына для датэрміновых выбараў, — сказаў Мілінкевіч. — 
Ёсць і іншы варыянт ва ўлады. Пачынаць дэмакратызацыю, каб дапамог Захад. Я не бачу шансаў, каб дыктатура ўтрымалася.

І калі Лукашэнка сыходзіць, новыя выбары не будуць такімі, якія мы маем цяпер».

Адказваючы на пытанне пра адзінага кандыдата на цяперашніх выбарах прэзідэнта,

Мілінкевіч адзначыў, што «мала верыць у з’яўленне адзінага кандыдата».

«Ёсць велізарная праблема з аб’яднаннем дэмакратычных сіл. І гэта адна з прычын, чаму я не ўдзельнічаю ў прэзідэнцкай кампаніі ў якасці кандыдата», — заявіў палітык.

Ён мяркуе, што

ўлада настроена зарэгістраваць як мага больш дэмакратычных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта, каб паказаць «разрозненасць апазіцыі».

Сваёй галоўнай задачай на цяперашніх выбарах лідар руху «За Свабоду» бачыць аб’яднанне нацыянальных дэмакратычных сіл.

«Не будзе аб’яднання, прафукаем Беларусь. Але з дыктатурай таксама трэба змагацца, надакучыла ўжо», — заявіў палітык.

Каментары13

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала пасажырскі аўтобус у цэнтры Нікапаля Днепрапятроўскай вобласці FPV-беспілотнікам

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў4

Прэзентаваны трэйлер мультфільма «Ферма жывёлаў» па Оруэлу3

25‑гадовую дызайнерку з Пінска, якая распісвала сцены для сацыяльнага цэнтра, асудзілі за палітыку3

МЗС Расіі прыгразіла адказам краінам Балтыі праз тое, што яны нібыта адкрылі паветраную прастору для ўкраінскіх дронаў17

«Найвялікшая бясплатная рэклама ў гісторыі». Слоічак Nutella нечакана ўварваўся ў прамую трансляцыю палёту вакол Месяца6

У Іране заклікалі студэнтаў і школьнікаў выходзіць у жывыя ланцугі вакол электрастанцый5

Блытаніна ў спісах вызваленых палітвязняў: выйшаў іншы Махнач, замест Наважылава адпусцілі Наважанцава8

Беларуская ўсяночная на Вялікдзень у Вільні пройдзе ў царкве, уфундаванай Канстанцінам Астрожскім5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць