Грамадства

Кастынг у ваенкаматах

Вывучэнне і адбор грамадзян, якія падлягаюць прызыву на тэрміновую ваенную службу, будзе ажыццяўляцца ў ваенных камісарыятах прадстаўнікамі воінскіх часцей Узброеных сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў з 24 лістапада 2010 года па 15 студзеня 2011 года.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.

Нагадаем, прызыўная кампанія праводзіцца ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 12 кастрычніка № 529 «Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку — снежні 2010 г. і студзені 2011 г."

Падчас прызыўной кампаніі для праходжання тэрміновай ваеннай службы на пасадах салдат і сяржантаў плануецца прызваць каля дзесяці тысяч чалавек.

На тэрміновую ваенную службу будуць прызваныя грамадзяне Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзяне прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрміноўку.

Маладое папаўненне павінна быць адпраўлена ва Узброеныя сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні краіны да 1 лютага 2011 года.

Указам прэзідэнта вызначана, што пацярпелыя ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС грамадзяне, прызваныя на тэрміновую ваенную службу, накіроўваюцца ў воінскія часці і фарміраванні, якія не знаходзяцца на радыеактыўна забруджаных тэрыторыях, і прызначаюцца на воінскія пасады, не звязаныя з работамі па эксплуатацыі крыніц іянізуючага выпраменьвання, звышвысокіх частот і работамі з кампанентамі ракетнага паліва.

Беларускай чыгунцы даручана забяспечыць па заяўках Міністэрства абароны, іншых дзяржорганаў, у якіх прадугледжана ваенная служба, перавозку ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы па прызыве, і грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу; ваенным камісарам на падставе адпаведных рашэнняў раённых (гарадскіх) прызыўных камісій — накіроўваць у органы пракуратуры матэрыялы на грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на тэрміновую ваенную службу, для прыцягненне іх да адказнасці.

Інфармацыя аб выніках прызыву павінна быць прадстаўлена ўрадам прэзідэнту да 20 сакавіка 2011 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б13

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?63

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца12

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход8

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць10

У Instagram больш не будзе скразнога шыфравання паведамленняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б13

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць