Эканоміка44

Расія хоча цалкам забіраць экспартныя мыты на беларускія нафтадукты

Экспартныя мыты на нафтапрадукты могуць быць падвышаны да 85–90% ад мыта на нафту, ад гэтага прайграюць і расійскія нафтаперапрацоўшчыкі.

Экспартныя мыты на нафтапрадукты ў Мытным саюзе могуць быць павышаныя прыкладна да ўзроўню 85–90% ад мыта на нафту,
заявіў намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Шаталаў. Пра гэта піша расійская газета «Ведомости».

«Мы хочам атрымаць ад Беларусі кампенсацыю, як варыянт - павелічэнне экспартных пошлінаў на нафтапрадукты, істотнае павелічэнне, з тым, каб яны пералічвалі нам у поўным аб'ёме ўсе экспартныя пошліны на нафтапрадукты, якія будуць вывозіцца з Беларусі», - сказаў Шаталаў.

Каб не даваць датацыі беларускім НПЗ, прыйдзецца павялічыць расійскія мыты ў цэлым. Пакуль што мыты ніжэйшыя: 70,7% ад нафтавай мыты на светлыя і 38,1% — на цёмныя нафтапрадукты. Сярэдняе за апошнія тры гады мыта — 55–58%.

Шаталаў не выключыў магчымасці павышэнні ўжо з 2011 году. Прапановы Мінфіна яшчэ павінны быць узгоднены ўсімі міністэрствамі.

Дагэтуль абмяркоўвалася адзіная стаўка мыты на нафтапрадукты, але на ўзроўні 56–60% ад нафтавай, і ўвесці яе збіраліся з 2012–2013 гадах. Мыты ў 85–90% зломяць існую бізнэс-схему расійскіх нафтавікоў.

Калі з 2011 году будуць уведзеныя тыя стаўкі, іх нафтаперапрацоўка стане стратнай.

Экспарт таксама стане стратным, калі не зменшыць мыту на нафту, тады нафтавікі хутчэй за ўсё будуць паднімаць унутраныя кошты на нафтапрадукты — каб мець ранейшыя прыбыткі, а таксама скарачаць вытворчасць і мадэрнізаваць магутнасці для зніжэння долі цёмных нафтапрадуктаў.

У першую чаргу гэта будзе ўдарам па аўтамабілістах — цэны на бензін адназначна вырастуць.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

«Нашыя людзі сярод вертухаяў». Вінаградаў — пра чалавечнасць, якая існуе нават у зняволенні4

«Пакуль я ў Беларусі, я ў стане абараняць Саюз палякаў». Пачобут патлумачыў, чаму хоча вярнуцца ў Беларусь18

МЗС Расіі пахвалілася расійскай акцыяй «Бессмяротны полк» у Мінску22

Лукашэнка праігнараваў сённяшнія ўрачыстасці ў Мінску31

Святыя красоўкі. Сеціва абмяркоўвае вінтажны абутак папы Льва XIV

Ці хантавірус небяспечны і ці можа ён стаць новым кавідам?1

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць