Грамадства22

Новы Жыллёвы кодэкс увойдзе ў сілу не раней за 2012 год

паведаміла 22 лістапада журналістам старшыня пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Галіна Палянская.

Яна нагадала, што 24 лістапада праект Жыллёвага кодэкса плануецца разгледзець у першым чытанні на пленарным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў.

«Паводле самых аптымістычных прагнозаў, дакумент будзе прыняты ў другім чытанні вясной 2011 года. Гэта значыць уваходжанне ў сілу кодэкса можна чакаць толькі ў 2012 годзе, пры гэтым некаторыя нормы ўвойдуць у сілу яшчэ пазней», — зазначыла Палянская.

Дэпутат паведаміла, што праца над праектам доўжыцца ўжо паўгода. За гэты час у камісію паступіла больш як тысяча заўваг і прапаноў, большая частка з якіх была ўлічана.

У праекце, зазначыла парламентарый, ёсць шэраг дыскусійных пытанняў. У прыватнасці, у новым кодэксе прапісаны механізмы высялення грамадзян з дзяржаўнага жылля і кватэр, што знаходзяцца ва ўласнасці, за працяглую неаплату жыллёва-камунальных паслуг або непагашэнне ўзятых у банку пазыкаў.

«Але нікога адразу не будуць высяляць, з такімі людзьмі будуць працаваць, каб прадухіліць самыя горшыя наступствы»,

— падкрэсліла Палянская.

Пры гэтым яна зазначыла, што ўласнік кватэры ў выпадку наяўнасці вялікай запазычанасці можа сам прыняць рашэнне наконт таго, што рабіць з жыллём. У прыватнасці, ён можа прадаць кватэру, каб пагасіць даўгі.

Апрача таго, з улікам ужо наяўнай практыкі высялення неплацельшчыкаў грамадзяне атрымліваюць магчымасць пераехаць у іншае жыллё, якое ўступае па спажывецкіх характарыстыках.

«На вуліцу нікога не высяляюць», — падкрэсліла дэпутат. Яна таксама дадала, што пры наяўнасці ў сям’і неплацельшчыкаў непаўналетніх рашэнне аб высяленні будзе прымацца толькі са згоды органаў апекі і папячыцельства.

У праекце кодэкса з’явілася і норма, у адпаведнасці з якой уласнік жылога памяшкання можа выселіць былога члена сям’і ў любы час без прадастаўлення іншага жылога памяшкання. Як зазначыла Палянская, «гэтая норма з’явілася пасля шматлікіх зваротаў выбаршчыкаў».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня17

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня17

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць