Свет

Мікалай Аўтуховіч — у спісе найвядомейшых палітвязняў свету

Freedom House да Сусветнага Дня правоў чалавека надрукавала спіс з 15 найвядомейшых палітычных зняволеных свету.

У спісе 15 найбольш вядомых палітвязняў свету Freedom House прыводзіць імя беларуса Мікалая Аўтуховіча.

Свет мае шмат Лю Сяо Бо. Да Дня правоў чалавека і дня завочнага ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру зняволенаму кітайскаму дысідэнту

на сайце foreignpolicy.com з’явіўся спіс найбольш вядомых палітзняволеных свету. Спіс складзены праваабарончай арганізацыяй Freedom House.

Лю Сяо Бо, гаворыцца ў артыкуле, адзін з сотняў прыкладаў невінаватых мужчынаў і жанчынаў , якія зняволеныя па ўсім свеце за іх палітычныя погляды і адстойванне правоў чалавека.

У спіс пад назвай “Планета Гулаг” уключаныя 15 краінаў: Бахрэйн, Беларусь, Бірма, В’етнам, Гамбія, Іран, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Куба, Паўночная Карэя, Расія, Руанда, Сірыя, Узбекістан.

Найбольш вядомымі палітзняволенымі Расіі называюцца Міхаіл Хадаркоўскі і Платон Лебедзеў. У Казахстане адбывае свой тэрмін Яўген Жоўціс, былы кіраўнік міжнароднага бюро правоў чалавека, асуджаны за нібыта ўчыненую ім дарожную аварыю са смяротным вынікам. У Іране за антыдзяржаўную прапаганду была асуджаная адвакатка Насрын Сатоўдэх, якая абараняла Нобэлеўскую лаўрэатку міру Шырын Эбадзі.

У пэрсанальным раздзеле, прысвечаным Мікалаю Аўтуховічу, адзначаецца, што ўпершыню гэты паспяховы прадпрымальнік і дэмакратычны актывіст быў арыштаваны ў кастрычніку 2005 года. Абвінаваціўшы ў нявыплаце падаткаў, яго асудзілі на тры з паловай гады. Ён быў адным з шасці палітзняволеных, вызваленых у выніку жорсткіх санкцый ЗША і ЕС, аднак ужо ў 2009-м яго зноў асудзілі, гэтым разам на пяць гадоў нібыта за захоўванні зброі. Здароўе Аўтуховіча сур’ёзна падарванае серыяй доўгіх галадовак пратэсту і недахопам неабходнай медыцынскай дапамогі. На думку Freedom House, на самой справе Аўтуховіч заклікаў да дэмакратычных зменаў у Беларусі і натхняў землякоў не баяцца выказвацца супраць рэжыму Лукашэнкі.

Адным з нямногіх яшчэ існуючых сталінскіх рэжымаў на планеце называецца Паўночная Карэя. Паколькі ў краіне не існуе ніводнай праваабарончай арганізацыі, Freedom House уключыла ў спіс калектыўнага невядомага палітвязня.

Паводле прыблізных падлікаў, у краіне каля 200 тысяч людзей зняволеныя за палітычныя погляды ў шасці вялікіх лагерах.

Паводле сведчанняў тых, каму ўдалося вырвацца з краіны, стаўленне да вязьняў паўночнакарэйскага гулагу можна назваць злачынствам супраць чалавечнасці. Сведкі гавораць пра сістэматычныя катаванні, публічныя пакаранні, рабскую працу і прымусовыя аборты.

Больш за тое, рэжым практыкуе абвінавачванні ў “саўдзеле”, паводле якіх сем’і палітзняволеных, уключаючы дзяцей, караюцца аж да трэцяга калена.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны14

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць