Улада22

Памер фінансавай дапамогі ЗША для замены высокаабагачанага ўрану пакуль вызначаецца

Памер фінансавай дапамогі Беларусі з боку Злучаных Штатаў Амерыкі для замены высокаабагачанага ўрану на абеднены пакуль вызначаецца, заявіў журналістам 13 снежня ў Мінску часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан.

«Мы гаворым аб перамяшчэнні высокаабагачанага ўрану з Беларусі ў Расію і замене яго абедненым, — сказаў дыпламат. — ЗША ўзялі на сябе абавязацельства аказваць фінансавую падтрымку гэтаму працэсу па меры таго, як ён будзе праходзіць, а таксама аказваць любую тэхнічную дапамогу, якая можа спатрэбіцца, каб гэта адбылося хутчэй».

Скэнлан падкрэсліў, што ЗША высока ацэньваюць рашэнне беларускага ўрада адмовіцца ад высокаабагачанага ўрану. «Мы падтрымліваем працэс яго замены на абеднены ўран, які больш бяспечны, танны ў выкарыстанні і не ўяўляе пагрозы, калі трапіць у рукі тэрарыстаў», — заявіў часовы павераны.

Як паведамлялася раней, дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў у сумеснай заяве, прынятай 1 снежня ў Астане,

дзе праходзіў саміт АБСЕ, пацвердзілі прыхільнасць сваіх краін ядзернай бяспецы і ядзернаму нераспаўсюджанню. «Злучаныя Штаты і Беларусь пацвердзілі сваё ўяўленне пра свет без ядзернай зброі і ўзялі абавязак працаваць разам для прадухілення ядзернага распаўсюджання, — гаварылася ў паведамленні прэс-службы беларускага прэзідэнта. — Дзяржсакратар ЗША прызнала гістарычнае рашэнне Беларусі аб адмове ад сваёй ядзернай зброі, прынятае ў 1994 годзе, у якасці значнага ўнёску ў справу ядзернага раззбраення і зноў пацвердзіла гарантыі бяспекі Беларусі, зафіксаваныя ў Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года».

Мартынаў, у сваю чаргу, аб’явіў, што Беларусь прыняла рашэнне аб ліквідацыі ўсіх сваіх запасаў высокаабагачанага ўрану і мае намер ажыццявіць гэта да наступнага саміту па ядзернай бяспецы ў 2012 годзе. «Прыняўшы гэтае рашэнне, Беларусь далучаецца да Злучаных Штатаў у міжнародных намаганнях па пераводзе ядзерных установак на выкарыстанне нізкаабагачанага ўранавага паліва, што ў XXI стагоддзі становіцца сусветным стандартам, — зазначалася ў паведамленні. — Абодва бакі абавязаліся працягваць сумесную працу ў сферы арганізацыі ядзернай бяспекі, уключаючы павышэнне ўзроўню бяспекі ў Аб’яднаным інстытуце энергетычных і ядзерных даследаванняў у Беларусі».

Мартынаў і Клінтан таксама абавязаліся ўмацоўваць глабальнае супрацоўніцтва ў сферы мірнага выкарыстання ядзернай энергіі ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і дадатковымі двухбаковымі дамоўленасцямі, якія могуць быць заключаны паміж Беларуссю і ЗША.

12–15 снежня ў Беларусі знаходзяцца прадстаўнікі вядучых аналітычных цэнтраў ЗША. Як паведамляе прэс-служба беларускага МЗС, у склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнікі праграм, прафесары і вядучыя супрацоўнікі Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў, даследчай службы кангрэса ЗША, фонду Карнэгі за міжнародны мір, фонду «Спадчына», фонду «Ініцыятыва па скарачэнні ядзернай пагрозы», Інстытута новых дэмакратый, Рэдфардскага ўніверсітэта.

У праграме знаходжання амерыканскіх аналітыкаў — сустрэчы ў Нацыянальным сходзе, з кіраўніцтвам знешнепалітычнага і абароннага ведамстваў, беларускімі палітолагамі і журналістамі. Амерыканскія прадстаўнікі наведаюць Парк высокіх тэхналогій, даследчы інстытут «Сосны», міжнародны навучальны цэнтр МУС па пытаннях міграцыі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, Нацыянальную бібліятэку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?64

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі58

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць