З Калядамі, дарагія чытачы!
Гэтыя навагоднія святы многія беларускія сем’і сустракаюць з трывогай і смуткам у душы. Пасля падзей 19 снежня сотні сыноў, дачок, братоў і бацькоў адарваныя ад дому, ад святочнага стала. Спатыкаюць Каляды ў вязніцах і бальніцах. Дый тыя, чые радзіны не зачапіла бяда, трывожна ўслухоўваюцца ў навіны. Жорсткасць распачатага тэрору супраць іншадумства ўразіла нават тых, хто трымаўся ўбаку ад палітыкі.
Але сем’і, што засталіся без родных, не самотныя. Сотні і тысячы людзей — незнаёмых, але не чужых — перажываюць за іх лёс. Нечуваная салідарнасць і спачуванне ахінула краіну. Людзі нясуць сродкі зняволеным, шукаюць спосабаў дапамагчы пацярпелым, самаарганізуюцца, выстойваюць ля ізалятараў з перадачамі зусім незнаёмым людзям. Сіла дабрыні і салідарнасці ўражвае. Пад яе знакам мы ўваходзім у новы год.
А што ж «Наша Ніва» ў
Будзем разам, разам нас не зломіш.
Шчаслівых Калядаў і свабоднага Новага года!
-
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі
-
«Наша Ніва» атрымала тры журналісцкія прэміі. Сярод пераможцаў Бугай і Роўда
-
Ціханоўскі і Пятрухін распаўсюдзілі новую лабуду: што палітвязень Папоў атрымаў 16 гадоў турмы з-за публікацыі «НН»
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары