Улада

«Віцебскі кур’ер» выратаваў украінскі трэйлер

Украінскі консул падзякаваў журналістам за дапамогу.

Прафэсійныя журналісты ніколі не застануцца ўбаку, калі нехта трапляе ў бяду. Часьцей за ўсё яны прыцягваюць увагу да праблемы на старонках сваіх выданьняў. Але жыцьцё калі-некалі вымагае хуткіх і канкрэтных дзеяньняў.

Вось за гэткую своечасовую дапамогу падзякаваў «Віцебскаму кур’еру М» консул Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Васіль Сярдзега. У лісьце, які ён даслаў у рэдакцыю, адзначаецца «дапамога грамадзяніну Украіны Міколу Церашчуку, які апынуўся ў пэрыяд з 18 па 28 студзеня 2006 году ў складанай сытуацыі ў сувязі з паломкай украінскага аўтамабіля, які накіроўваўся па маршруце Лукі – Санкт-Пецярбург».

У лютую сьцюжу фургон Церашчука завяз на поўначы Віцебскай вобласьці ля вёскі Дрожыкі, пазамярзалі сыстэмы паліва. Кіроўца дабраўся да аўтакэмпінгу, які знаходзіўся за шэсьць кілямэтраў, але сьлесары на чале з гаспадаром стаянкі Васілём Ільніцкім рады не далі – аўтафуру размарозіць не атрымалася. З Гарадоцкага РАУС дапамогі не дачакаліся. Кідаць трэйлер на дарозе без аховы было небясьпечна, бо крадзяжоў з пакінутых фураў хапае.

Церашчук, згодна парадзе Ільніцкага, праз кіроўцу адной з машынаў перадаў просьбу аб дапамозе ў «Віцебскі кур’ер М». У рэдакцыі дапамогу аказалі – карэспандэнт газэты дабіўся хуткага рэагаваньня дзяжурнага ДАІ аблвыканкаму, а таксама паведаміў консулу Украіны, які адразу выехаў на месца здарэньня. У выніку, усё скончылася добра.

У журналістаў «Віцебскага кур’ера М» багата добрых справаў. Газэта ўвесь час атрымлівае падзякі і ад простых месьцічаў, і ад афіцыйных асобаў. Сёлета пачэсную грамату Праваслаўнай эпархіі атрымаў галоўны рэдактар Уладзімер Базан. Ці не таму, што многія шукаюць справядлівасьці, праўды й дапамогі менавіта ў журналістаў недзяржаўнага выданьня, а не мясцовых чыноўнікаў, газэту забаранілі распаўсюджваць у дзяржаўных шапіках ды другі год запар выключылі з падпіснога каталёгу?

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б20

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?63

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі57

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

Як пакаленне Z ратуе гандлёвыя цэнтры8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б20

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць