Нерухомасць

Самыя дарагія кватэры Масквы

Топ-5 элітнага маскоўскага жылля па выніках 2010 года.

Самая дарагая кватэра, выстаўленая на продаж у Маскве ў 2010 годзе, каштавала больш за 40 млн даляраў, аднак гэтая цана далёка не мяжа —
2011 год яшчэ здзівіць жыхароў сталіцы РФ і яе гасцей коштам эксклюзіўных элітных аб’ектаў, выстаўленых для рэалізацыі, піша РІА «Навіны» са спасылкай на ацэнкі рыэлтараў.

Паводле іх дадзеных, першае месца ў топ-5 самых дарагіх кватэраў, выстаўленых на продаж у 2010 годзе ў Маскве, заняла кватэра без аздаблення ў Малочным завулку, дом 7, плошчай 1,04 тысячы кв. м, якая прапаноўвалася для пакупкі за 40 млн даляраў.

Другую пазіцыю заняла пяціпакаёвая кватэра з эксклюзіўным аздабленнем у стылі ампір плошчай 270 кв.м у Буцікоўскім завулку, дом 5. Гэты аб’ект быў выстаўлены на продаж за 30 млн даляраў.

Далей ідзе кватэра на Вялікай Якіманцы, 22, плошчай 585 кв.м. за 25 млн даляраў. А на чацвёртым і пятым месцах апынуліся два пентхаўсы ў Гранатным завулку, дом 6 і дом 8. Яны прадаваліся за 736 тыс. даляраў (508 кв.м) і за 660 тыс. даляраў (760 кв.м) адпаведна.

Суразмоўцы агенцтва адмовіліся ўдакладніць, ці знайшліся ў выніку пакупнікі на пяць самых дарагіх кватэраў у Маскве.

У 2011 годзе рыэлтары чакаюць далейшага павышэння цэн на самыя дарагія маскоўскія кватэры. У прыватнасці, паводле аднаго з прагнозаў, цана самай дарагой прапановы на рынку «эліткі» ў наступным годзе перавысіць 60 тыс. даляраў за квадратны метр. Сярэдняе ж падаражэнне элітнага жылля, на думку экспертаў, будзе ўмераным — 11–12% па выніках 2011 года, бо прапанову ў гэтым сегменце ўсё яшчэ перавышае попыт.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць13

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

У Тэль-Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

Як Брэстчына з «ахвяры індустрыялізацыі» ператварылася ў прамысловага лідара краіны5

Навукоўцы: сабака стаў найлепшым сябрам чалавека значна раней, чым лічылася2

Арына Сабаленка абараніла тытул у Маямі і паўтарыла рэкорд Штэфі Граф4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць13

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць