Здарэнні22

Нідэрландзец, які забіў сваю жонку-беларуску, вызвалены да суда

12 студзеня Роберт Ян Брокель, нідэрландзец, які падазраецца ў забойстве сваёй жонкі, беларускі Кацярыны Хоняк, быў вызвалены да суда, які, як чакаецца, пачнецца 11 лютага, паведамляе бельгійская Gazet van Antwerpen.

Разам з тым 12 студзеня ў Бельгіі пачаўся судовы працэс, па якім Брокель з пяццю саўдзельнікамі праходзіць як падазроны ў нелегальным правозе ў краіну трох кілаграмаў какаіну. Гэты суд працягнецца 30 сакавіка.

39-гадовы Брокель быў арыштаваны 30 кастрычніка 2010 года па распараджэнні пракуратуры галандскага горада Брэды на падставе вынікаў расследавання справы аб забойстве.

Брокель сваю віну адмаўляе. Упершыню ён быў затрыманы па падазрэнні ў забойстве жонкі ў лютым 2008 года. У маі 2008 года быў вызвалены па рашэнні брэдскай пракуратуры, аднак праваахоўныя органы Бельгіі і Нідэрландаў прадоўжылі расследаванне.

Беларуска Кацярына Хоняк і Роберт Ян Брокель былі знаёмыя з 2001 года. Нідэрландская прэса піша, што Хоняк прыехала ў бельгійскі Антверпен працаваць у адным з публічных дамоў, а Брокель быў яе кліентам.

У ліпені 2007 года беларускія сваякі звярнуліся з заявай аб знікненні жанчыны ў Маскоўскае РУУС Мінска. Яе астанкі былі знойдзеныя паліцыяй 18 лютага 2008 года ў доме ў галандскім горадзе Баарле-Насау, дзе Кацярына жыла з мужам і дачкой. Цела знаходзілася ў скрыні, было заліта будаўнічай сумессю і змешчана пад падлогу пад ложкам чатырохгадовай дачкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ48

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

2300 салдат з КНДР загінулі ў Курскай вобласці3

Кацярына Андрэева наведала паказ фільма, знятага па ейнай з мужам гісторыі кахання2

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты21

У Чарнобылі бушуе вялікі лясны пажар. Вецер дзьме ў бок Беларусі, сёння варта перасцерагчыся10

Легендарнаму брытанскаму натуралісту Дэвіду Атэнбора спаўняецца 100 гадоў2

Спыніў дзейнасць беларускі часопіс пра кіно «На экранах»1

Самую дарагую кватэру ў Беларусі ў красавіку купілі за паўмільёна даляраў

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ48

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць