Здарэнні

У Германіі з баку беларуса скралі паліва

Здарэнне адбылося недалёка ад горада Юліх, што ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, паведамляе «Беларусь і свет» са спасылкай на паліцыю.

Фота: facebook.com/polizeibrandenburg

Інцыдэнт адбыўся ў суботу, 2 мая, на пляцоўцы для адпачынку кіроўцаў на трасе B44.

Каля 1:30 ночы 56‑гадовы дальнабойшчык, знаходзячыся ў кабіне прыпаркаванага грузавіка, пачуў звонку шум. Вызірнуўшы, ён убачыў невядомага мужчыну, які зліваў дызельнае паліва.

Калі беларус паспрабаваў спыніць зламысніка і выклікаць праваахоўнікаў, той ударыў ломам па бакавым люстэрку транспартнага сродку, пасля чаго знік з месца здарэння на белым грузавіку DAF Truck без нумарных знакаў. Дальнабойшчык жа схаваўся ў сваёй кабіне, замкнуўшы яе.

Было скрадзена каля 30 літраў дызельнага паліва. Цяпер праваахоўнікі шукаюць падазраванага — яго апісваюць як хударлявага мужчыну ў цёмным верхнім адзенні, чорных штанах і чорна-белых красоўках. Таксама просяць адгукнуцца магчымых сведкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз6

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце12

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць