Здароўе11

Даследчыкі шукаюць прадукт, які падманвае пачуццё голаду

Група даследчыкаў кампаніі Nestle спадзяецца стварыць новы прадукт на аснове «страўнікава інстынкту».

Каб паведаміць нам, калі мы галодныя, у нашым стрававальным тракце адбываюцца складаныя працэсы. Нервовыя клеткі страўніка і мозга працуюць сумесна і своеасаблівым чынам «стасуюцца» паміж сабой. Нервовыя клеткі ў кішэчніку знаходзяцца ў тканках, высцілаюць стрававод, страўнік, тонкі кішэчнік і тоўстую кішку.

Арганізм знаходзіцца ў стане пастаяннага голаду. Але некалькі фактараў працуюць на абмежаванне інстынкту голаду: гэта наяўнасць ежы ў страўнікава-кішэчным тракце або пажыўных рэчываў у крыві. Калі гэтыя фактары сытасці знікаюць, арганізм зноў патрабуе ежы.

Nestle і іншыя буйны харчовыя кампаніі працуюць на тое, каб

расшыфраваць мову складаных сігналаў у чалавечым кішэчніку, які пасылае ў галаўны мозг сігнал пра сытасць, і выкарыстоўваць гэтыя веды для распрацоўкі больш карысных харчовых прадуктаў альбо прадуктаў, якія ствараюць даўжэйшае адчуванне сытасці.
Робіцца гэта ў межах барацьбы з усё большай колькасцю людзей у свеце, якія пакутуюць на атлусценне.

Харчовыя кампаніі спрабавалі вынайсці прадукты, якія падаўжаюць пачуццё сытасці, на працягу многіх гадоў, але з невялікім поспехам. Nestle цяпер настойвае на комплексным падыходзе, які дапамагае падмануць нейронныя сігналы, пасыланыя страўнікам у галаўны мозг, некалькімі спосабамі адначасова. Nestle не паведамляе, якія прадукты здольныя гэта зрабіць, але некаторыя навукоўцы мяркуюць, што гэта можа быць алей.

«Мозг» кішэчніка выкарыстоўвае складаную мову, сцвярджаюць навукоўцы і дадаюць, што перш чым знайсці прадукты, якія сапраўды затрымліваюць пачуццё сытасці, трэба правільна гэтую мову зразумець.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Усе навіны →
Усе навіны

Слонімская бальніца выбачылася за машыну хуткай дапамогі, што прыехала на выклік да інваліда10

Старшы трэнер зборнай Украіны па спартыўнай гімнастыцы таемна пераехаў у Беларусь6

У Беларусі будуць штрафаваць за прапаганду гомасэксуальных адносін, бяздзетнасці і змены полу24

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?64

Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі58

Аляксандр Івулін жэніцца13

Трамп патлумачыў «нафтавую адлігу»: санкцыі супраць Расіі вернуць, як толькі суцішыцца Блізкі Усход9

Педагога-арганізатара з Гомеля, якая раней узначальвала ваенна-патрыятычны клуб, асудзілі па трох палітычных артыкулах2

Праз энергетычны крызіс дэманстранты на Кубе разграмілі офіс Кампартыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б21

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць