Меркаванні22

Юры Базан: «Экстрэмісцкія заклікі можна знайсці паўсюль. Было б жаданне»

Галоўны рэдактар «Аўтарадыё» расказаў «Нашай Ніве», чаму сённяшні судовы працэс быў закрытым.

Галоўны рэдактар «Аўтарадыё» расказаў «Нашай Ніве», чаму сённяшні судовы працэс быў закрытым.

— Падчас сённяшняга працэсу справа не разглядалася, проста абодва бакі ў чарговы раз выказалі свае пазіцыі. Гэта было досыць карысна, бо аргументацыі ў нас цяпер больш, чым у мінулы раз.

Мы звярнуліся па дапамогу да прафесійнага філолага, каб высветліць, ці з’яўляецца фраза «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы» экстрэмісцкай.
У прынцыпе, у перакладзе на літаратурную мову атрымліваецца «лёс краіны вырашаецца не кулуарна, а публічна». Гэтая фраза з праграмы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава друкавалася, напрыклад, у афіцыйнай прэсе. Пры жаданні, у якой заўгодна фразе можна знайсці экстрэмісцкі заклік — галоўнае, правільна шукаць. Другое, у чым нас абвінавачваюць — парушэнне творчай канцэпцыі.
Гаворка ідзе пра тыя «славутыя» 75% беларускай музыкі. Рэч у тым, што ні ў якіх прававых актах гэта не зафіксавана, і падлічыць усё ў працэнтах (асабліва з улікам рэкламы) фізічна немагчыма.
Прычым лічбы іх маніторынгу вельмі блізкія да патрэбных, там замест 4% можа фігураваць 3,83%. Але знайсці парушэнні пры жаданні таксама вельмі проста.

Нагадаем, што на самым пачатку сённяшняга паседжання журналістам было заяўлена, што разгляд справы будзе закрытым, бо акурат сёння ў судзе павінны былі разглядаць матэрыялы канфідэнцыйнага характару.

12 студзеня 2011 года «Аўтарадыё» атрымала прадпісанне РУП «БелДІЭ» Мінсувязі РБ пра спыненне дзеяння дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забароне на эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Прадпісанне вынеслі на падставе рашэнне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні 188/11 ад 11 студзеня 2011 г. за подпісам старшыні камісіі міністра інфармацыі Алега Праляскоўскага. Камісія палічыла, што ў эфіры «Аўтарадыё» распаўсюджвалася інфармацыя, у якой змяшчаліся публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці.

Наступны працэс па справе аўтарадыё адбудзецца 24 лютага.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць