Нямецкі дэпутат за нафтавае эмбарга супраць Мінска.
Філіп Місфэльдэр, дэпутат Бундэстага ад фракцыі хрысціянскіх і сацыяльных дэмакратаў (ХДС/ХСС), мяркуе, што Еўрасаюз павінен увесці эканамічнае эмбарга супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
— Мы павінны ўжыць мацнейшы эканамічны ціск, — сказаў Місфэльдэр выданьню «Шпігель», удакладняючы, што на экспарт нафтапрадуктаў цалкам кантралюецца лукашэнкаўцамі. — Еўрасаюз дастаткова моцны, каб расхістаць такую сістэму, як лукашэнкаўская.
Місфэльдэр таксама лічыць, што ў адносінах да Беларусі ў Еўрасаюзе павінен быць адзіны падыход.
— Калі гэтага не ўдасца зрабіць цяпер, дык філасофстваванне аб адзінай еўрапейскай замежнай палітыцы трэба спыніць, — дадаў дэпутат.
Філіп Місфэльдэр у фракцыі хрысціянскіх і сацыяльных дэмакратаў адказвае за замежную палітыку.
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары