Улада77

РНЕ занялося русіфікацыяй лялек

Нэафашысты даслалі ліст у лялечны тэатар з патрабаваньнем, каб усе лялькі загаварылі па-расейску, бо ўсё роўна «Беларусь у бліжэйшыя год-два ўвойдзе ў склад Расеі».

Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ) – незарэгістраваная ў Беларусі нэафашысцкая арганізацыя, зноўку нагадала пра сябе віцяблянам.

На гэты раз свае патрабаваньні нэафашысты даслалі ў гарадзкі лялечны тэатар на імя загадчыцы літаратурна-драматычнай часткі Вікторыі Дашкевіч. У досыць няграматным лісьце РНЕ-шнікі прапануюць перакласьці ўсе п’есы рэпэртуару на расейскую мову, бо ўсё роўна «Беларусь у бліжэйшыя год-два ўвойдзе ў склад Расеі». Аўтары шкадуюць, што «засталіся некаторыя ўстановы культуры, дзе расейская мова мала выкарыстоўваецца, і адной з гэткіх установаў ёсьць беларускі тэатар «Лялька»».

У адрозьненьне ад папярэдніх лістоў з пагрозамі, якія атрымалі намесьніца старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Алена Залеская ды рэдакцыя недзяржаўнай газэты «Віцебскі кур’ер М», гэты даволі лагодны. У ім нават гучыць прапанова вялікіх грошай за пераклад п’есаў ды спэктакляў на расейскую мову. Дашкевіч і артыстаў тэатру, пры выкананьні ўмоваў, апалягеты шавінізму гатовыя ўключыць у свае шэрагі. Па словах Дашкевіч, зь лісту вынікае, што ў варунках хуткага далучэньня да вялікай Расеі няма чаго курчыцца, а лепей сваімі рукамі наблізіць гэты час, дапамагаючы РНЕ, якое шмат зрабіла дзеля зьнішчэньня беларушчыны.

На папярэдніх лістах значылася адно абанэнцкая скрыня – гэты прыйшоў за подпісам вядомага ў горадзе рускамоўнага прадпрымальніка-літаратара Васіля Бруса, які ў дадзены момант знаходзіцца ў Расеі. У гэткае аўтарства мала хто верыць. Але спасылка на імя чалавека можа дапамагчы выйсьці на сьлед сапраўдных выканаўцаў, калі міліцыя ды КДБ, якім па законе трэба займацца дзейнасьцю падобных экстрэмісцкіх арганізацыяў, будуць мець ахвоту абцяжарыць сябе гэткімі праблемамі. У справе папярэдніх лістоў, акрамя адказу, што ў Беларусі няма гэткай зарэгістраванай арганізацыі РНЕ, ворганы пакуль нічога не зрабілі. У пасланьні рэдактару «Віцебскага кур’ера М» Уладзімеру Базану нэафашысты сьцьвярджалі, што «маюць добрыя сувязі ў калідорах улады».

У Віцебску РНЕ дасылала ліст яшчэ адной асобе – старшыні абласной арганізацыі Саюза пісьменьнікаў Беларусі (СПБ) Тамары Красновай-Гусачэнка. Але там, па словах сьведкаў, не было пагрозаў – была шчырая падзяка за тое, што актывістка прапрэзыдэнцкага СПБ, якая рупліва адносіцца да расейскай мовы, паспрыяла развалу нацыяналістычнага Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, які калісьці стваралі Купала ды Колас.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць