Спорт99

Хакейнае «Дынама» — у плей-оф КХЛ

Упершыню ў сваёй гісторыі.

Выйграўшы 18 лютага ў матчы чэмпіяната Кантынентальнай хакейнай лігі ў «Салават Юлаева» (Уфа) 3:1 (0:0, 1:1, 2:0), мінскае «Дынама» (галоўны трэнер — Марэк Сікора) за тур да канца «рэгуляркі» заваявала пуцёўку ў плей-оф турніру. Адбылося гэта таксама таму, што сёння ніжагародскае «Тарпеда» прайграла «Авангарду» з лікам 1:3 і страціла шанцы дагнаць беларусаў.

Шайбы: (Петрашак, 28, Штумпел, 47, Дзямагін, 54 — Панкоў, 25)

«Дынама» заняла ў Заходняй канферэнцыі 8-е месца (у каманды 74 балы ў 53-х гульнях), «Тарпеда» — 9-е (70 балаў).

Сёння за гульнёй на «Мінск-Арэне» назіралі 14 961 чалавек, да чарговага аншлага не хапіла лічаных сотняў.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер беларускага клуба Марэк Сікора, нягледзячы на перамогу, выглядаў заклапочаным. На пытанне журналістаў, у чым прычына неспакою, ён зазначыў, што ўзніклі праблемы ў яго доме ў Чэхіі: прарвала трубу, і палова дома аказалася знішчанай.

Тым не менш пан Сікора заявіў, што

сённяшні выхад у плей-оф пакуль самы шчаслівы вечар у спартовай біяграфіі.

«Я вельмі баяўся, што пастаўленую перад пачаткам сезона задачу [выхад у плей-оф] мы не выканаем», — сказаў трэнер. На пытанне, ці ёсць у яго нейкі рэцэпт расслаблення пасля гульні, сп. Сікора сказаў, што ў суботу пойдзе ў Оперу на «Мадам Батэрфляй».

Журналісты пры канцы прэс-канферэнцыі зладзілі чэху авацыю, а вось трэнер уфімцаў Вячаслаў Быкаў наогул адмовіўся каментаваць гульню.

***

«Дынама» яшчэ неабходна правесці адну гульню ў рэгулярным чэмпіянаце: у нядзелю супраць магнітагорскага «Металурга». Аднак супернік па 1/8 фіналу (г.зн. чвэрцьфінал Заходняй канферэнцыі) вядомы:

гэта лідар Захада яраслаўскі «Лакаматыў».

У сёлетнім рэгулярным чэмпіянаце «Дынама» і «Лакаматыў» гулялі паміж сабой чатыры разы. «Дынама» двойчы выйграла: 3:0 (першая перамога "Дынама" ў сезоне 2010/2011), другі раз па булітах 1:2, і двойчы прайграла з розніцай у адну шайбу (1:2, 2:3).

У плей-оф каманды гуляюць да чатырох перамог.

Першыя дзве гульні (23 і 24 лютага), «Дынама» правядзе ў Яраслаўлі, трэцюю і чацвертую (26 і 27 лютага) у Мінску.
Пятая, і калі спатрэбіцца, сёмая гульня — у гасцях. Шостая (3 сакавіка) — у Мінску.

Нагадаем, што «Дынама» два сезоны не магло прабіцца ў плей-оф, прычым у мінулым сезоне страціла нават тэарэтычныя шанцы за пяць тураў да канца рэгулярнага чэмпіянату.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер армянскага парламента: Арменія можа выйсці з АДКБ і ЕАЭС, калі Масква будзе ісці на абвастрэнне4

«Прабачце мне, даследчыкі, за ўсё». Фёдар Паўлючэнка адказаў Уладзіславу Чаховічу23

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве37

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць