Меркаванні77

Псіхічная стомленасць

У дэмакратычных краінах нельга надоўга ўтрымацца ва ўладзе. Піша Анатоль Сідарэвіч

У дэмакратычных краінах нельга надоўга ўтрымацца ва ўладзе. Не толькі таму, што палітыка таго ці іншага дзеяча з часам пачынае не задавальняць большасць грамадзян, і яна, гэтая большасць, галасуе на выбарах супраць таго лідара, які не задавальняе яе інтарэсаў. Ёсць яшчэ псіхалагічны чыннік.

Гаворка пра псіхічную стомленасць грамадзян, жаданне бачыць новыя твары, жаданне перамен.

Я абмінаю тут праблему прэзідэнцтва ў тых краінах, дзе прэзідэнт выконвае прадстаўнічыя функцыі (Нямеччына, Італія, Партугалія).

Што тычыцца прэзідэнцка-парламенцкіх дзяржаў, дык у Еўропе, здаецца, толькі адзін Урха Калева Кеканен быў прэзідэнтам Фінляндыі 25 гадоў запар (1956—1981). Наколькі памятаю, ніхто ні разу не аспрэчваў факт ягонай перамогі на выбарах. І ўсё ж пасля сыходу Кеканена з пасады фіны вырашылі, што наступныя прэзідэнты будуць выбірацца не больш як на два тэрміны запар (12 год). І гэтае правіла неадменна захоўваецца.

Іншая справа ў Францыі. Там з шасці прэзідэнтаў V Рэспублікі 14 год (два тэрміны запар) вышэйшую пасаду ў дзяржаве займаў адзін Франсуа Мітэран. А потым францужанкі і французы вырашылі, што чатырнаццаць год — занадта, і цяпер прэзідэнт Французскай Рэспублікі не можа займаць гэтую пасаду больш як дзесяць год (дзве легіслатуры) запар.

Што тычыцца дзяржаў, у якіх вырашальная роля належыць парламенту, дык там самым даўгавечным кіраўніком урада быў федэральны канцлер Нямеччыны хрысціянскі дэмакрат Гельмут Коль: ён займаў гэтую пасаду 16 год — на два гады больш за свайго аднапартыйца, першага канцлера Фэдэратыўнай Рэспублікі Конрада Адэнаўэра.

Трынаццаць год узначальваў урад Іспаніі сацыяліст Феліпе Гансалес.

У Злучаным Каралеўстве ў ХХ — на пачатку ХХІ стагоддзя былі два самыя даўгавечныя прэм’ер-міністры — кансерватарка Маргарэт Тэтчэр і лейбарыст Тоні Блэр. Яны займалі рэзідэнцыю на Даўнінг-стрыт па дзесяць гадоў. Але ім не ўдалося пабіць рэкорд, устаноўлены ў ХІХ стагоддзі лордам Ліверпулем, які сядзеў у прэм’ерскім крэсле 13 гадоў запар.

Як мы помнім, «жалезная лэдзі» Маргарэт Тэтчэр пагарэла на «падушным падатку». Калі на вуліцы выйшаў народ, у кансерватыўнай партыі пачаўся бунт, і харызматычная Мэгі вымушаная была саступіць лідарства бясколернаму Джону Мэйджару. У выніку незадаволенасці выбаршчыкаў і ўнутрыпартыйнай барацьбы перастаў быць лідарам і яркі Тоні Блэр. Ягоным наступнікам стаў Гордан Браўн, які відавочна саступаў свайму папярэдніку як чалавек і палітык.

Калі б хто паспрабаваў пераканаць мяне, што праз 16 год сядзення ў крэсле Лукашэнка атрымаў амаль 80 працэнтаў галасоў, я б пасмяяўся яму ў твар. Але ніхто (!) аніразу (!!) не спрабаваў мяне ў гэтым пераканаць. Не лічачы штатных прапагандыстаў. Ды штатным прапагандыстам я не веру з юнацкіх гадоў.

Тут і тое трэба ўлічваць, што за 20 постсавецкіх гадоў не аднойчы памяняліся першыя асобы ў суседніх краінах. Людзі параўноўваюць «свайго» і «іхніх». І гэтае параўнанне, мякка кажучы, не заўсёды на карысць «свайго».

Пастойце ў чэргах па пенсію і паслухайце размовы людзей. А як ставіцца да Лукашэнкі моладзь, паказала Плошча. «Я ў першы клас пайшла, калі ён стаў прэзідэнтам, — сказала адна знаёмая. — Колькі мне яшчэ цярпець гэтага ...?» — спыталася яна.

Плошчы Тахрыр і Бенгазі паказалі, што доўга заседжвацца на пасадзе рызыкоўна для здароўя ўладалюбцы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць