Меркаванні22

Нямецкі псіхааналітык: Вязні КДБ не павінныя маўчаць

Праблемы са здароўем могуць пачацца і праз 20 гадоў пасля турмы.

Сярод спецыялізацыяў берлінскага псіхааналітыка Карла-Хайнца Бомберга — псіхічная траўматызацыя асобы падчас палітычных рэпрэсіяў. У мінулым сам вязень Штазі, Бомберг кансультуе тых, хто прайшоў допыты ды катаванні службаў дзяржбяспекі ГДР.
Ён перакананы, што прынамсі траціна гэтых вязняў мае посттраўматычны сіндром (ПТС) або сур’ёзныя псіхічныя ці псіхасаматычныя расстройствы.

Праблемы са здароўем могуць пачацца і праз 20 гадоў пасля турмы

У розны час у псіхіятрычны кабінет Карла-Хайнца Бомберга, што на Прэнцлаўэр Берг ва ўсходняй частцы Берліна, агулам звярнулася прыкладна 150 ахвяраў Штазі. Шмат у каго з іх псіхічныя або псіхасаматычныя праблемы з’явіліся гадоў праз 10 і нават 20 пасля падзення рэжыму Хонэкера.

Брандэнбуржац Томас Ханэман — пацыент Бомберга з 10-гадовым стажам. У часы ГДР ён атрымаў пяць гадоў турмы за антыўрадавую дзейнасць. Як кажа Ханэман, якому цяпер 51 год, сапраўднае жыццё ён адчуў толькі пасля падзення Берлінскай сцяны ў 1989 годзе. Ён змяніў шмат прафесіяў, ад аквалангіста да прадпрымальніка, і адчуваў сябе цалкам нармальна, як кожны здаровы чалавек.

І толькі ў пачатку 2000-х, праз 14 гадоў пасля турмы, у яго пачаліся начныя кашмары, болі ў страўніку і беспадстаўная непрадказальная нянавісць ды агрэсія да ўсіх кіраўнікоў.

«Такія размытыя, дыфузныя сімптомы маюць многія колішнія „палітычныя“ з былой ГДР», кажа Бомберг. — «Лячыць людзей, чыё здароўе сістэматычна разбурала Штазі, досыць складана».

Бомберг: Вось нядаўна да мяне звярнуўся пацыент, які дваццаць гадоў пасля турмы Штазі ні на што не пакутаваў. Ніколі. І тут у яго раптам усё пачало балець. Як высвятляецца, такія болі маюць псіхагенныя прычыны. Пасля таго, што гэтыя людзі перажылі, яны трывала знаходзяцца ў дэпрэсіўным стане. Гэта такая псіхічная перапрацоўка-жвачка перажытага — катаванняў, допытаў і гэтак далей. Вельмі важны момант, што акрамя псіхічнай рэакцыі на ўвесь гэты досвед існуе і саматычная, цялесная рэакцыя з невыноснымі болямі — галавы, хрыбетніка, суставаў. Найперш псіхічныя расстройствы выклікаюць ускладненні на страўнікава-кішэчным тракце, наступны орган — гэта сэрца. Паступова настае не толькі псіхічная, але і саматычная дэпрэсія.

Самае галоўнае — пазбавіцца недаверу

Недавер у колішніх вязняў набіраецца праз тое, што доўгі час яны былі аб’ектам кантролю ды сачэння спецслужбаў, лічыць Бомберг. Цяпер, пасля доўгіх размоваў з лекарам, многія з яго пацыентаў, як той жа Ханэман, ужо спакайней рэагуюць, скажам, на павольны праезд аўтамабіля, нечаканыя званкі ў дзверы або праз тэлефон, і не скардзяцца на болі.

Як кажа доктар Бомберг,

канчаткова вылечыцца ад перажытай несправядлівасці, на жаль, немагчыма.
Наступствы псіхатраўмы можна толькі змякчыць, паціху перапрацаваўшы адчуванні перажытай несправядлівасці. Гэта крок за крокам робіць доктар са сваімі пацыентамі.

«Свабода»: Што б вы маглі параіць у сувязі з гэтым беларускім вязням, якія знаходзяцца ў турмах пад масіўным псіхалагічным ціскам з боку спецслужбаў, а таксама тым, хто выйшаў з вязніцы і адчувае пэўныя душэўныя расстройствы? Пры гэтым трэба ўлічваць, што псіхіятр у постсавецкіх краінах — гэта спецыяліст, да якога чалавек пойдзе ў апошнюю чаргу, асабліва так званы палітычны.

Бомберг: Ёсць пэўныя моманты, якія звязаныя з палітыкай і могуць вырашацца на палітычным узроўні ў адпаведнасці з тымі пагадненнямі, да якіх далучылася Беларусь. Згодна з гэтымі пагадненнямі трэба пільна дамагацца выканання такіх правоў, як права на кантакт з адвакатам, на спатканні, на медычны дагляд. Таксама нейкімі агульнымі міжнароднымі намаганнямі можна было б нейкім чынам наладзіць адпаведныя кансультацыі заходніх адмыслоўцаў-псіхіятраў, каб дапамагчы пацярпеламу справіцца з ягонымі псіхатраўмамі. Я ведаю, што многія вязні проста не хочуць нічога гэтага згадваць, а хочуць толькі забыцца. І толькі пасля таго, як палітыкі, медыкі, праваабаронцы пачнуць актыўна нагадваць людзям пра іх правы, тыя зноў павераць у сябе. Я гэта назіраю на маіх пацыентах, якія шмат маўчалі. Аднак цяпер, ведаючы пра свае правы больш, яны болей займаюцца ўласнымі праблемамі.

***

У гэтыя дні ініцыятыва «Вызваленне», якая аб’ядноўвае сваякоў палітвязняў па «справе 19 снежня», перадала ў пасольства Венгрыі, якая старшынюе ў ЕС, зварот, у якім заклікае Еўропу праявіць цвёрдасць у пытанні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

У звароце прыводзяцца прыклады катавання вязняў у засценках КДБ. Гэта жорсткае стаўленне канваіраў у чорных масках, шантаж і псіхалагічны ціск на падследных, адсутнасць прабіральні ў многіх камерах і г.д.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны37

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы35

У Маскоўскай вобласці пасля атакі БПЛА загарэўся Чэхаўскі рэгенератыўны завод1

11 гадзін штотыдзень. Навукоўцы адкрылі яшчэ адзін сакрэт доўгажыхароў5

У падмаскоўным Каледзіне пасля атакі дронаў гарыць склад лагістычнай кампаніі 3PL1

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну4

У Азербайджане асудзілі групу журналістаў. Яны атрымалі да 15 гадоў зняволення9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка1

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць