Усяго патроху55

Уга Чавес супраць сіліконавых венесуэлак

Прэзідэнт Венесуэлы назваў прапаганду пластычнай хірургіі «агіднай з'явай»

Прэзідэнт Венесуэлы Ўга Чавес выступіў з крытыкай пластычных хірургаў, якія пераконваюць жанчын у неабходнасці аперацый па павелічэнні грудзей.

Выступаючы ў выходныя на дзяржаўным тэлеканале, прэзідэнт Венесуэлы назваў прапаганду пластычнай хірургіі «агіднай з’явай». Многія жанчыны з цяжкасцямі зводзяць канцы з канцамі, спрабуючы сабраць грошай на аперацыю, з абурэннем адзначыў прэзідэнт.

Звярнуцца да праблем пластычнай хірургіі Чавеса прымусіў ліст адной з яго прыхільніц, якая прасіла нацыянальнага лідара дапамагчы ёй павялічыць грудзі. Жанчыне не хапала на аперацыю 7 тысяч даляраў. «Вядома, я адхіліў гэтую просьбу», — паведаміў Чавес.

Венесуэльскі лідар абрынуў свой гнеў і на дактароў. «Менавіта медыкі ўсяляюць у нашых жанчын думку аб тым, што калі ў яе не будзе вялікіх грудзей, ёй ад гэтага будзе дрэнна», — сказаў ён.

Выступ Чавеса выклікаў актыўную палеміку ў мясцовай прэсе.

Апазіцыйнае выданне El Nacional назвала яго заяву рэтраграднай, грубай, мілітарысцкай і рэпрэсіўнай,
папракнуўшы прэзідэнта ў спробе абмежаваць права жанчын самім распараджацца сваім целам.

Між тым, праўрадавыя выданні пішуць пра тое, што мода на пластычную хірургію ў Венесуэле часта прымае выродлівыя формы. У прыватнасці, забяспечаныя бацькі нярэдка «дораць» сваім дочкам грудныя імплантаты з на паўналецце.

Венесуэльскі рынак пластычнай хірургіі — адзін з самых хуткарослых у свеце. Паводле прыблізных падлікаў Таварыства пластычных хірургаў Венесуэлы,

штогод у краіне праводзіцца ад 30 да 40 тысяч аперацый па павелічэнні грудзей.

Як адзначае The New York Times, Каракас мільгае рэкламнымі расцяжкамі з тэлефонамі пластычных хірургаў, а банкі анансуюць выдачу спецыяльных крэдытаў на пластычныя аперацыі. Прапаганда разгарнулася і ў інтэрнэт-блогах, дзе піяршчыкі пластыкі спекулююць на выглядзе ўдзельніц конкурсу «Міс Венесуэла».

А адзін з кандыдатаў у Нацыянальны сход Венесуэлы Густава Рохас у мінулым годзе спрабаваў фінансаваць сваю кампанію з дапамогай розыгрышу купонаў на правядзенне бясплатнай падцяжкі грудзей. Праўда, ён не атрымаў перамогі на выбарах.

Між тым рэжысёр-дакументаліст з Іспаніі Мірэй Саларэс, якая прыехала ў Венесуэлу, каб зняць фільм пра мясцовых феміністак, адзначае, што «ні ў адной краіне свету не бачыла на вуліцах столькі сілікону».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць