Свет11

Чавес: Заходнія дзяржавы атакавалі Лівію, каб захапіць нафту

Аперацыя заходніх краін у Лівіі накіраваная на захоп паўночнаафрыканскай нафты, заявіў пасля пачатку аперацыі кааліцыі прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.

«Яны хочуць захапіць лівійскую нафту і не клапоцяцца пра жыццё мірных жыхароў», — сказаў ён у інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлебачанню Венесуэлы. — За аперацыяй хаваецца рука ЗША і іх саюзнікаў у Еўропе».

Паводле яго слоў, умяшаннем у справы незалежнай дзяржавы заходнія краіны «сцерлі ў парашок» міжнароднае права.

«На жаль, ААН падтрымлівае вайну, нягледзячы на тое, што яна супярэчыць асноватворным прынцыпам гэтай арганізацыі, — працягнуў Чавес. — Мы ведаем, што будзе далей: бомбы, вайна і яшчэ больш чалавечых пакут».

Лівійская дзяржаўная прапаганда называе краіны кааліцыі «новымі крыжакамі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць