Грамадства22

Коктыш таксама дапыталі

Намеснік галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Марына Коктыш вечарам 31 сакавіка была выклікана на допыт у КДБ у сувязі са знікненнем Наталлі Радзінай.

Падрабязнасці допыту, які доўжыўся з 21.30 да 22.10, журналістка не паведаміла, бо дала падпіску аб невыдаванне тайны следства.

«Хацелася б, каб з Наташай усё было ў парадку. Усе хвалююцца: бацькі, журналісты, адвакат», — сказала Коктыш БелаПАН.

З 21.30 да 22.30 у КДБ праходзіў допыт галоўнага рэдактара газеты «Наша ніва» Андрэя Скурко. З яго таксама ўзята падпіска аб невыдаванні тайны следства.

Рэдактара сайта charter97.org Наталля Радзіна да 11 гадзін 31 сакавіка павінна была прыбыць з Кобрына ў Мінск для правядзення «следчых дзеянняў» у КДБ. Радзіна з’яўляецца абвінавачанай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у сталіцы 19 снежня 2010 года. З 20 снежня па 28 студзеня яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. Да 30 сакавіка жыла ў бацькоў у Кобрыне, па месцы прапіскі, і працягвала займацца журналісцкай дзейнасцю.

«Я мяркую, што мне будзе прад’яўлена канчатковае абвінавачанне і я пачну знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы», — заявіла БелаПАН Радзіна ў дзень ад’езду з Кобрына.

«Вечарам у 21.30 я яе пасадзіла на цягнік. Сёння я да яе датэлефанавацца не магу. Мне яна таксама не тэлефанавала», — паведаміла БелаПАН маці Радзінай Надзея Максімаўна. Паводле яе слоў, дамоў да іх прыходзіў следчы, які цікавіўся, дзе можа знаходзіцца Наталля.

Мабільны тэлефон Радзінай адключаны.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць