Эканоміка1010

Свабодныя таргі далярам так і не адбыліся

Банкі ў апошні момант анулявалі заяўкі на куплю даляраў праз бессэнсоўнасць удзелу ў таргах.

Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся першыя таргі пасля паўмесячнага перыяду зацішша, выкліканага шматлікімі валютнымі абмежаваннямі.

Цяпер Нацбанк мусіць вызначаць індывідуальныя ліміты на пакупку валюты для кожнага пакупніка.
Каб удзельнічаць у таргах, банкі павінны былі накіраваць на працягу ўчарашняга дня свае заяўкі і паведаміць мэту набыцця валюты па заяўках кліентаў.

Як паведамлялі прадстаўнікі банкаў, сума задаволеных заявак на біржы імаверна будзе абмежаваная аб'ёмам прапановы абавязковай для продажу валюты -- тым мінімумам, які выстаўляўся на продаж і ў мінулыя дні. З гэтай сумы

ў першую чаргу будуць задавальняцца заяўкі на куплю медыкаментаў, з астатняй сумы павінны быць задаволены заяўкі для разлікаў за газ, затым — на пагашэнне валютных крэдытаў.
Пасля гэтага чарга дойдзе (ці, хутчэй, ужо не дойдзе) да астатніх заявак. Пасля набыцця валюты на іншыя мэты банкі будуць самастойна размяркоўваць яе сярод кліентаў.

Тым не менш, па сведчаннях прадстаўнікоў банкаў, большасць заявак былі ануляваныя самімі банкамі праз бессэнсоўнасць удзелу ў таргах.

Невялікі аб’ём прапановы — усяго 8,5 мільёна — не даваў ніякіх шанцаў на куплю валюты маленькімі банкамі.
У дадатак, згодна з негалосным правілам, большую «прыярытэтнасць» атрымліваюць заяўкі вялікіх дзяржаўных банкаў.

Калі б таргі праводзіліся свабодна, курс даляра рвануў бы ўверх, бо попыт нашмат перавышае прапанову.
Напрыклад, такая сітуацыя здарылася сёння на біржы з польскім злотым і брытанскім фунтам стэрлігнаў. Попыт на польскую валюту склаў 160 000 злотых пры нулявой прапанове.
У выніку біржавы курс злотага скакнуў з 1155 да 1500 беларускіх рублёў.
Што да фунта стэрлінгаў, то яго біржавы курс павялічыўся з 4872 да 6090 рублёў. Варта ўдакладніць, што
для ўсіх валют, апроч расійскага рубля і даляра, курс Нацбанка можа розніцца ад біржавага курса.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць