Меркаванні1010

Бадзей: без дэвальвацыі рубля эканоміцы Беларусі пагражае калапс

Эканоміка Беларусі мае патрэбу ў тэрміновай дэвальвацыі курсу нацыянальнай валюты. Пра гэта заявіў старшыня бізнэс-саюзу прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага Георгі Бадзей.

У інтэрв'ю Інтэрфаксу ён заявіў, што дэвальвацыя будзе спрыяць стварэнню пазабіржавага валютнага рынку і выхаду з валютнага крызісу.

«Уведзены Нацбанкам мараторый на якія-колечы дзеянні — гэта спроба схавацца ад развязвання праблем. Можна вітаць заявы банку пра тое, што яны будуць ствараць пазабіржавы рынак, але трэба ствараць і ўмовы, пры якіх ён будзе працаваць. А такая ўмова адна — дэвальвацыя рубля.

Рубель трэба адпусьціць у свабоднае плаванне», — заявіў Бадзей.

Ён адзначыў, што ўжо сёння шмат якія прамысловыя прадпрыемствы вымушаныя замарозіць рэалізацыю сваіх інвестыцыйных праграмаў і закуп сыравіны і абсталявання па імпарце.

«Такое становішча не можа быць бясконцым, яно не працягнецца і месяца. Зараз паказальныя для прамысловасці нават некалькі дзён. Усё гэта можа прывесці да калапсу не толькі ў вытворчасці, але і ў цэлым на рынку», — лічыць Бадзей.

Ён таксама не выключыў магчымасці дэфолту.

«Дэфолт — гэта вельмі балюча для насельніцтва, але вельмі карысна для прамысловасьці,якая атрымлівае ў гэтых умовах шокавы штуршок да разьвіцьця», — сказаў Бадзей.

Каментары10

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Каб і хацелі пастаўляць калій на Захад, то няма чаго9

У «Мінск-Свеце» дазволілі ставіць транспарт пад вуглом да праезнай часткі, але не ўсюды2

«Стала немагчыма дыхаць». Беларуса ў Польшчы збіла машына, але штраф выпісалі і яму10

Іконы, талон у паліклініку і нават лаваш. Што беларусы засоўваюць у банкаматы1

У школе ў дзяцей спыталі пра заробак бацькоў. Чыноўнікі адказалі, ці гэта карэктна6

«Мы абняліся і ўсю дарогу ехалі ў абдымку». Беларусцы вярнулі дачку, якую бацька таемна вывез у Эстонію8

Андрэй Пачобут адкрыў у Любліне Камень памяці Яна Карскага27

Belgee паказаў новы X50. Цяпер гэта бюджэтны красовер з атмасферным рухавіком і старым добрым аўтаматам11

Яблык на магіле Святланы Курс ФОТАФАКТ12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак19

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць