Культура

Мэлядраматычны сэрыял, шпіёнскі раман і фільм жахаў

Кніга ў пекнай вокладцы распавядае пра старасьвецкую сядзібу з паркам, дзе некалі балявалі арыстакраты й вырашаліся лёсы цэлага краю. Паводле аўтара, першыя згадкі назвы «Лошыца» ў Літоўскай мэтрыцы датуюцца 1557 г. Праўда, дакладна невядома, ці тычыўся запіс менавіта Падменшчыны. Але вэрсія пра тое, што двор належаў князям Талачынскім, праўдападобная. Далейшымі валадарамі маёнтку былі Тышкевічы, Валадковічы, Друцкія-Горскія… Найбольшага росквіту Лошыца дасягула за Прушынскімі ў XVIII—ХІХ ст. Ёсьць нават зьвесткі, што ў Прушынскіх гасьцяваў і апошні наш кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. За Прушынскімі Лошыца ператварылася ў шэдэўр садова-паркавага мастацтва з палацавым комплексам, капліцай і дыхтоўнай гаспадаркаю. Станіслаў Прушынскі прымаў тут расейскага імпэратара Паўла І.

Фота www.radzima.org

Гісторыя апошніх гаспадароў Лошыцы Любанскіх — нагода для мэлядраматычнага сэрыялу. Кажуць, што пані Ядвіга ўтапілася ў Сьвіслачы з-за няшчаснага каханьня да менскага генэрал-губэрнатара Мусін-Пушкіна. А няўцешны ў сваім горы Яўстах Любанскі закінуў гаспадарку.

Памятае Лошыца расейскіх, польскіх, нямецкіх акупантаў. У сядзібе знаходзілася таемная школа КПЗБ і гуманітарная місія ЮНРРА. Недзе тут, у дзікім дзірване, знаходзяцца безыменныя магілы ахвяраў бальшавіцкіх злачынстваў — Лошыцкі Чорны Яр...

Па прачытаньні Кур’яновічавай кнігі дзівісься, якім цудам насуперак савецкаму вандалізму ацалела месца. Бальшавікі, калі перараблялі капліцу пад склад, сьвінцовую труну Ядвігі Любанскай адправілі на акумулятары для мясцовай МТС.

Мала што зьмянілася й цяпер. Таму ведаючы цяперашнія маштабы работ у Лошыцы, не магу падзяліць аптымізму аўтара кнігі. Пра добраўпарадкаваньне й рэстаўрацыю аднаго з самых старажытных палацава-паркавых комплексаў Беларусі гаворыцца з канца 1980-х. З таго часу апроч пабудовы драўлянае вежы пры флігелі й расчысткі сьцяжынаў мала што зьмянілася. Наадварот, сам палац быў даведзены «рэстаўратарамі» да аварыйнага стану, як і бальшыня іншых тутэйшых пабудоваў. Сытуацыя, аналягічная той, што творыцца па ўсёй Беларусі. Помнікі даходзяць да катастрафічнага стану, пасьля чаго іх прасьцей зьнесьці, чым узнаўляць.

Сёньняшнія рэаліі Лошыцы — барбэкю ў засені экзатычнах расьлінаў, горы сьмецьця ў выхадныя дні.

Але кніга Кур’яновіча пра іншае. Пра паданьні, што некалі нараджаліся тут, выдуманыя й рэальныя трагедыі. Тыя сюжэты, што прыадкрывае аўтар, вымагаюць далейшага разьвіцьця. І танюткая кніга — выдатны для таго пачатак.

Вялікі недахоп манаграфіі — адсутнасьць пляну сядзібы з ваколіцамі. Ня кожны разьбярэ, што за руіны стаіліся ў шатах вербалозу. І ўжо пэўна, ня кожны чытач самастойна разьбярэ, дзе растуць тыя ці іншыя экзатычныя віды дрэваў, што сакавіта апісаныя ў кнізе. Другі вялізарны недахоп — мізэрны тыраж (180 асобнікаў!). Гэткая захапляльная чытанка мусіць мець куды большыя, у дзесяць разоў, наклады.

Юры Кур’яновіч. Аповеды старасьвецкай Лошыцы. — Менск: Бізнэсафсэт, 2005. — 96 с.

Каментары

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

Японкі скардзяцца на валасатыя ногі мужчын у офісах. Гэта называюць «харасментам валасатымі галёнкамі»26

Арнэла Муці падаецца на атрыманне грамадзянства Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Зорка і бык Луіс Альберта: беларусы згадваюць мянушкі кароў у сваіх вёсках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць