Спорт44

Трэнер «Бірмінгема»: «Калі Глеб хоча сысці — калі ласка»

Галоўны трэнер англійскага «Бірмінгема» пракаментаваў заяву беларуса, з нагоды яго жадання сысці з каманды ўлетку.

Галоўны трэнер англійскага «Бірмінгема» Алекс Макліш пракаментаваў заяву Аляксандра Глеба, з нагоды яго жадання сысці з каманды ўлетку.

«Мяне не цікавіць, што людзі збіраюцца рабіць па заканчэнні сезона. Зараз мая задача — падрыхтаваць каманду да заключных матчаў чэмпіянату. Калі Глеб хоча сысці, то па заканчэнні сезона мы паціснем адзін аднаму рукі і развітаемся», — прыводзіць словы Макліша Goals.by са спасылкай на Sporting Life.

Нагадаем, што беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб, які быў у жніўні 2010 г. аддадзены «Барселонай» у арэнду «Бірмінгему», заявіў, што не жадае заставацца ў «Бірмінгеме», а марыць вярнуцца ў лонданскі «Арсенал», за які гуляў у 2005—2008 гг. і з якога неабачліва сышоў, пагнаўшыся за доўгім еўра, у «Барселону». За «Барселону» ён агулам згуляў уключна з матчамі ў Кубку Іспаніі каля 50% паядынкаў і быў аддадзены летам 2009 г. у арэнду «Штутгарту», за які гуляў у 2000—2005 гг. Пасля другога прыходу ў нямецкі клуб беларус не здолеў праявіць сябе.

У сераду «Бірмінгем» у матчы прэм’ер-лігі прайграў у гасцях «Чэлсі» 1:3. Глеб выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 70-й хвіліне.

Пасля 33 тураў «Бірмінгем» займае 15-ы радок, на пяць пунктаў знаходзячыся вышэй за зону вылету.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць