Грамадства

Больш за 90 дадатковых цягнікоў будуць курсаваць па БЧ падчас майскіх святаў

Напярэдадні і падчас майскіх святаў па Беларускай чыгунцы будуць курсаваць больш за 90 дадатковых цягнікоў, паведаміла прэс-служба БЧ.

У тым ліку ў міжнародных зносінах будуць курсаваць 67 дадатковых цягнікоў, з іх 37 — фарміравання БЧ, 30 — Федэральнай пасажырскай кампаніі (даччынай кампаніі Расійскіх чыгунак). У мясцовых зносінах дадаткова прызначана больш за 25 пасажырскіх цягнікоў.

У першую чаргу дадаткова прызначаны цягнікі па найбольш папулярных напрамках — з Мінска і Брэста ў Маскву, Санкт-Пецярбург і назад. Першыя дадатковыя міжнародныя цягнікі пачнуць курсаваць па беларускай магістралі ўжо ў канцы гэтага месяца.

У тым ліку на 29 і 30 красавіка дадаткова прызначана 13 цягнікоў Масква — Мінск і Масква — Брэст.
У дні майскіх святаў перавозіць пасажыраў будзе шэраг дадатковых цягнікоў па маршрутах: Масква — Брэст — Масква, Магілёў — Масква — Магілёў, Брэст — Санкт-Пецярбург — Брэст, Брэст — Масква — Брэст, Масква — Мінск — Масква, Гомель — Масква — Гомель.

У мясцовых зносінах напярэдадні і ў дні майскіх святаў традыцыйна самымі папулярнымі будуць напрамкі Мінск — Брэст — Мінск і Гомель — Мінск — Гомель. Па маршруце Брэст — Мінск — Брэст дадатковыя цягнікі будуць курсаваць 30 красавіка, 1, 3, 4, 7, 8 і 9 мая, па маршруце Гомель — Мінск — Гомель — 29 і 30 красавіка, 3, 4, 9 і 10 мая. Дадатковы цягнік Брэст — Гомель прызначаны на 1 мая. Па маршруце Магілёў — Брэст па адным дадатковым цягніку прызначана на 2 і 9 мая. Таксама па адным дадатковым хуткім дызель-цягніку прызначана на 2, 3 і 9 мая па маршруце Віцебск — Магілёў — Віцебск. Дызель-цягнік Бабруйск — Асіповічы — Мінск будзе курсаваць 3 і 9 мая. На гэтыя ж дні прызначаны і дадатковы электрацягнік па маршруце Мінск — Брэст.

Акрамя таго, у пікавыя дні перавозак будзе павялічана колькасць прыгарадных цягнікоў, а ва ўсе мясцовыя і міжнародныя цягнікі, якія курсуюць паводле графіка, будуць уключацца дадатковыя вагоны.

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране51

Светабнаўляецца51

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

Трамп збіраецца адмяняць санкцыі супраць Расіі, калі яна пойдзе на мір14

Янота Сеню ў баранавіцкім парку прывучаюць да правільнага харчавання3

Зяленскі: МЗС рыхтуе кандыдатуры на пасаду спецпрадстаўніка па Беларусі1

У спіс «шкодных» кніг дадалі яшчэ 16 назваў. Сярод іх — важныя здабыткі сусветнай літаратуры і культуры12

Наступ Украіны на Поўдні: якія яго мэты і вынікі1

У Рагачоўскім раёне кватэру прадалі за 47 рублёў

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране51

Светабнаўляецца51

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць