Пытаньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў ужо вырашанае
Паседжаньне 20 сьнежня - фармальнасьць
Польскае радыё паведаміла, што пытаньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў ужо вырашанае – фармальнае рашэньне ў гэтай справе будзе прынятае міністрамі краінаў Эўразьвязу 20 сьнежня, без аніякай дыскусіі.
Супраць гэтага выказваліся Латвія, Літва і Польшча, заяўляючы, што такі крок ударыць не па прадстаўніках рэжыму, але па звычайных беларусах, аднак супраціву трох краінаў аказалася недастаткова.
Рашэньне аб пазбаўленьні Беларусі гандлёвых прэфэрэнцыяў увойдзе ў сілу праз 6 месяцаў пасьля фармальнага прыняцьця.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары