Грамадства4242

Падрыхтоўчае паседжанне па закрыцці «Нашай Нівы» — 11 мая

Рэдакцыя атрымала ліст з Вышэйшага гаспадарчага суда.

Рэдакцыя «Нашай Нівы» атрымала ліст з Вышэйшага гаспадарчага суда па позве Міністэрства інфармацыі аб закрыцці газеты.

Падрыхтоўчае паседжанне па справе адбудзецца 11 мая, а 12-й гадзіне. Дата пачатку асноўнага суда яшчэ невядомае.

«Народная Воля» здолела надрукаваць адзін нумар пасля таго, як Мінінфа падало ў суд на яе. Мы ў «Нашай Ніве» пакуль не ведаем, ці выйдзе чарговы нумар 4 мая.

«Наша Ніва» і «Народная Воля» — два вядомыя незалежныя выданні. У 2006–2008 гадах яны былі пазбаўленыя магчымасці распаўсюду праз «Белпошту» і «Белсаюздрук». У канцы 2008-га яны вярнуліся ў сеткі распаўсюджвання — гэта быў перыяд нармалізацыі адносінаў з Еўрасаюзам, і ўлады пайшлі на касметычныя крокі лібералізацыі.

Менш чым за тры гады пасля вяртання ў распаўсюд «Народная Воля» павялічыла тыраж ў 2,5 разу, а аўдыторыю сайта — у яшчэ большай прапорцыі. За той жа час наклад «Нашай Нівы» вырас у 3,3 разу, а аўдыторыя сайта «Нашай Нівы» ў сакавіку 2011 склала 70 тысяч рэальных карыстальнікаў (дадзеныя gemius.pl).

(У снежні 2010 года, у месяц выбараў аўдыторыя сайта NN.BY склала нават 110 тысяч карыстальнікаўю)

Міністэрства інфармацыі хоча ліквідаваць газеты на падставе дадзеных ім папярэджанняў. Рэдакцыі лічаць іх надуманымі і палітычна матываванымі.

У суседніх з Беларуссю еўрапейскіх краінах не было аналагічных выпадкаў ліквідацыі цэнтральных СМІ. Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч рэзка асудзіла практыку вынясення выданням «папярэджанняў» і ліквідацыі іх на гэтай аснове. Між тым у Беларусі гэта не першы выпадак «забойства» незалежных медыяў.

У мінулыя гады шляхам закрыцця, прыпынення выхаду, забрання хваляў або фактычнай забароны друку і распаўсюду лукашэнкаўцы спынілі «Свабоду», «Навіны», «Пагоню», «Белорусскую деловую газету», «Згоду», «Курьер из Борисова», «Новую газету Сморгони», Радыё 101.2, «Биржу информации» ды мноства іншых мінскіх і рэгіянальных СМІ. Пасля выбараў 2010 года было ліквідаванае «Аўтарадыё».
Лукашэнкаўцы знаходзілі ў кожным выпадку сваю віну. Дзясяткі незалежных журналістаў у Беларусі прайшлі праз турмы, некалькі чалавек знікла ці загінула пры нявысветленых абставінах.

Каментары42

Цяпер чытаюць

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Усе навіны →
Усе навіны

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць