Здароўе77

На працягу пяці гадоў у Беларусі плануецца на 10% знізіць лік курцоў

На працягу пяці гадоў у Беларусі плануецца на 10% знізіць лік курцоў і напалову — тых, хто пакутуе ад пасіўнага курэння.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Алег Арнаутаў 10 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, гэта прадугледжвае комплексны план мерапрыемстваў па барацьбе супраць тытунекурэння на 2011–2015 гады, зацверджаны Міністэрствам аховы здароўя. У межах яго рэалізацыі плануецца ўзмацніць меры па прафілактыцы курэння. У прыватнасці, мяркуецца ўнесці шэраг зменаў у заканадаўства. Будзе вывучацца магчымасць павышэння акцызаў на тытунёвую прадукцыю, а таксама праводзіцца ацэнка эфектыўнасці дзеяння заканадаўства па абмежаванні курэння ў грамадскіх месцах. Магчыма, спатрэбіцца ўнясенне зменаў у тэхнічныя нарматыўныя акты, у тым ліку ў санітарныя нормы і правілы, якія абавязваюць суб’екты гаспадарання рабіць захады, што абмяжоўваюць курэнне, адзначыў Арнаутаў.

Акрамя гэтага плануецца і надалей пашыраць лік месцаў, дзе забаронена прадаваць цыгарэты. Сёння да такіх месцаў адносяцца лячэбныя арганізацыі, установы адукацыі і шэраг іншых. Нарэшце, зменіцца вонкавы выгляд упаковак цыгарэт, пры гэтым большая ўвага будзе нададзена негатыўнай рэкламе курэння. Зараз з удзелам беларускіх спецыялістаў распрацоўваецца новы тэхнічны рэгламент ЕўрАзЭС на тытунёвую прадукцыю, сказаў прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым, паводле яго слоў, самае галоўнае — сфарміраваць у грамадзян унутраную матывацыю на адмову ад курэння.

Як лічыць кіраўнік Беларускага бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Ягор Зайцаў, для павышэння эфектыўнасці барацьбы супраць тытуню ў краіне трэба было б павялічыць падаткі і цэны на тытунёвыя вырабы. Неабходна таксама пашыраць лік грамадскіх месцаў, дзе забяспечана «бяздымнае асяроддзе». Акрамя таго, у сістэме аховы здароўя мае сэнс прапанаваць бясплатныя праграмы лячэння для тых, хто жадае кінуць курыць.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, сёння ў Беларусі кураць 30,6% насельніцтва.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Чалы: Метадолагі — гэта секта. А Мацкевіч паказаў сваю прафнепрыдатнасць у 2020‑м82

Іранскі ўрок. КНДР увяла аўтаматычны ядзерны ўдар у выпадку забойства Кім Чэн Ына16

Як купляць парфуму як парыжанка1

У мінчукоў знік інтэрнэт ад «Космас Тэлекам»3

У Смалявічах адкрылі аддзяленне банка, якое працуе адзін дзень на тыдзень

У Тэнерыфэ прыбыў круізны лайнер з успышкай хантавіруса. Пасажыраў эвакуіруюць і адправяць у свае краіны3

АЗС выступілі супраць рэгулявання цэн у сваіх крамах на запраўках4

Украіна заявіла пра расійскія абстрэлы падчас перамір'я1

Маладога дальнабойшчыка Дзяніса з-пад Чачэрска асудзілі па палітычнай справе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый8

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць