Грамадства

Тры актывісты анархісцкага руху ў судзе поўнасцю адмаўляюць сваю віну, два — прызнаюць яе часткова

Актывісты анархісцкага руху Максім Веткін і Яўген Селівончык прызналі сваю віну часткова, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч віны не прызнаюць.

Працэс над пяццю анархістамі пачаўся 18 мая ў судзе Заводскага раёна Мінска. Яны абвінавачваюцца ва ўчыненні шэрагу нападаў на будынкі, падпалаў і іншых злачынстваў. У прыватнасці, у правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Міністэрства абароны Беларусі ў 2009 годзе, закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі пасольства Расіі ў Мінску і будынка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Ім таксама інкрымінуецца шэраг нападаў на іншыя будынкі — закідванне фаерамі сталічнага казіно «Шангры Ла» і будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Францкевічу акрамя гэтага выстаўлена абвінавачанне ва ўзломе сайта Наваполацкага гарвыканкама, што кваліфікуецца на падставе ч. 2 арт. 351 КК (камп’ютарны сабатаж).

Усім пяцярым пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 12 гадоў.

Веткін і Селівончык прызналі сваю віну паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства), але не прызналі віны паводле ч. 2 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці).

Аднак дзяржабвінаваўца заявіў, што ўсе падсудныя «наўмысна, беспрычынна, неаднаразова і з выключным цынізмам загадзя планавалі і ажыццяўлялі злачынствы».

Як паведамлялася раней, Ігар Аліневіч абвінавачваецца ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339 КК) па эпізодах нападу на расійскае пасольства ў ноч з 30 на 31 жніўня 2010 года, ва ўдзеле ў акцыі каля Генштаба Узброеных сіл Беларусі 19 верасня 2009 года, у нападзе на казіно «Шангры Ла», на офіс банка «Масква-Мінск» 31 мая 2010 года, на расійскае пасольства 30 жніўня 2010 года і на ЦІП 6 верасня 2010 года. Гэтыя дзеянні кваліфікуюцца на падставе ч. 2 арт. 339 (хуліганства) і чч. 2 і 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) КК.

Мікалай Дзядок абвінавачваецца ва ўдзеле ў акцыі каля Генштаба паводле ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства, учыненае групай асоб), а таксама ў нападах на казіно «Шангры Ла» і на будынак Федэрацыі прафсаюзаў.

Максім Веткін абвінавачваецца ў нападзе на расійскае пасольства і аддзяленне «Беларусбанка» ў Мінску на падставе ч. 2 арт. 339 і ч. 3 арт. 218 КК.

Аляксандру Францкевічу выстаўлена абвінавачанне на падставе ч. 2 арт. 339 КК за тое, што ён здымаў на відэа напад на апорны пункт міліцыі ў Салігорску. 14 лютага яму выставілі новае абвінавачанне — удзел у акцыі каля Генштаба (ч. 2 арт. 339 КК).

Яўген Селівончык абвінавачваецца паводле ч. 2 арт. 218 і ч. 2 арт. 339 КК за тое, што сумесна з Францкевічам 9 сакавіка 2010 года разбіў шыбу ў апорным пункце міліцыі ў Салігорску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома33

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць