Культура

Бобу Дылану -- 70 гадоў

Сёньня спаўняецца 70 гадоў амэрыканскаму сьпеваку, кампазытару і паэту Бобу Дылану, адной са знакавых постацяў сусьветнай культуры ХХ стагодзьдзя.

За мінулыя 50 гадоў актыўнай музычнай кар’еры Боб Дылан запісаў амаль тысячу песьняў. Шмат зь іх выконваліся іншымі сьпевакамі па ўсім сьвеце, на мовах так розных як каталёнская і эспэранта або ісьляндзкая і кхмэрская.

Паводле вэбсайту, адмыслова прысьвечанага выкананьням песьняў Боба Дылана іншымі, на сьвеце прагучала ня менш чым 32 тысячы розных выкананьняў ягоных кампазыцый. У чым сакрэт такой незвычайнай папулярнасьці Боба Дылана?

Сьвятаслаў Вакарчук, лідэр украінскага гурта «Акіян Эльзы», сказаў, што найбольшай заслугай Дылана было павышэньне значэньня песенных тэкстаў:

«Па-мойму, найбольшае дасягненьне Боба Дылана заключаецца ў тым, што ён навучыў музыкаў пісаць тэксты. Ён навучыў увесь сьвет слухаць тэксты. Перад ім тэкст папулярных песьняў быў, хутчэй за ўсё, дапаўненьнем да прыгожай мэлёдыі, проста прыгожым наборам запамінальных словаў. Пасьля Боба Дылана музыканты, асабліва рок-музыканты, сталі думаць, што праз музыку, празь сьпеў, праз гітару можна перадаваць нечаканыя, палітычныя і сацыяльныя думкі. Напрыклад, пазнаёміўшыся з Дыланам, Пол МакКартні і Джон Ленан пачалі зьвяртаць вялікую ўвагу на свае тэксты, асабліва Ленан».

Падобнай думкі прытрымліваецца і кіргіскі рокер, Бакіт Кыдыкбаеў:

«Боб Дылан зьмяніў характар рок-музыкі. Гэта ягоны вялікі ўклад. Калі нават на Захадзе ў 1960-я гады людзі ўспрымалі рок-музыку як лёгкі, папулярны жанр, Боб Дылан пачаў выкарыстоўваць у песьнях моцныя словы з моцным значэньнем».

Аляксандру Андрыс, румынскі фольк-сьпявак і кампазытар, пераклаў шмат якія тэксты песьняў Дылана на румынскую мову і ў 1999 годзе запісаў альбом зь ягонымі песьнямі. Андрыс прыгадвае, як першы раз пачуў Дылана на Радыё Свабодная Эўропа ў часы рэжыму Нікалае Чаўшэску ў Румыніі:

«Першай песьняй Дылана, якая зрабіла на мяне сапраўды моцнае ўражаньне, была „A Hard Rain’s A-Gonna Fall“, перш за ўсё таму, што яна была неверагодна доўгая, што не было чымсьці звычайным у той час. І па-другое, яе словы сапраўды нешта значылі. З другога боку, вядома, мы мелі песьню „Hey, Jude“ Бітлз, якая таксама была вельмі доўгай, але яе словы ня мелі істотнага значэньня».

У свае 70 гадоў Дылан працягвае працаваць вельмі актыўна як кампазытар і як выканаўца. У сярэднім, ён дае 150 канцэртаў на год, і працягвае запісваць альбомы з новым матэрыялам.

Апошнія студыйныя альбомы Дылана — «Together Through Life» і «Christmas in the Heart» — былі выдадзеныя ў 2009 годзе.

У красавіку сёлета Дылан упершыню выступіў у Пэкіне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны тры мільёны файлаў Эпштэйна: што новага і ці будуць яшчэ?10

«Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў». 94‑гадовая Надзея Запруднік — пра любоў да краіны, жыццё ў Другую сусветную і выпрабаванні беларусаў9

Мерц выступіў супраць накіравання міратворцаў ва Украіну пад еўрапейскім сцягам3

Дзясяткі дамоў засталіся ў Віцебску без ацяплення і гарачай вады3

Саудаўская Аравія непублічна падтрымала магчымы ўдар ЗША па Іране1

Люксавыя брэнды страцілі мільёны кліентаў — у асноўным гэта моладзь3

У Баранавічах вылепілі са снегу вялікага каня ў паліто ФОТАФАКТ5

Памятаеце беларуску, якая жыла і вяла бізнэс у Літве, але ненавідзела краіну? Даведаліся, што з фанаткай Лукашэнкі цяпер23

«Пакуль не знялі тыкток — ніхто не варушыўся». Як беларусы вырашаюць камунальныя праблемы праз агалоску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну3

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць