Эканоміка55

«Белтрансгаз» прадаюць цалкам

Беларусь падрыхтавала праект пагаднення аб продажы 50% «Белтрансгаза». Тэрміны пакуль не вызначаны.

Беларусь падрыхтавала праект пагаднення аб продажы 50% акцый ААТ «Белтрансгаз», якія належаць дзяржаве. Пра гэта 24 мая паведаміў журналістам у Мінску прадстаўнік аднаго з органаў дзяржкіравання Беларусі.

Паводле яго слоў, беларускі бок разлічвае падпісаць дакумент у пакеце з пагадненнем аб умовах пастаўкі і транзіту расійскага газу.

Крыніца нагадала, што намер аб куплі акцый «Белтрансгазу» прагучаў з вуснаў прэм’ер-міністра Расіі Уладзіміра Пуціна ў сакавіку гэтага года на пасяджэнні саюзнага Саўміна. Расійскі бок, паводле слоў чыноўніка, выказаў зацікаўленасць у набыцці 50% акцый «Белтрансгазу» за 2,5 млрд. долараў. Пры гэтым Пуцін папрасіў беларускі бок не навязваць Расіі якіх-небудзь дадатковых умоў.

Тэрміны продажу газатранспартнага прадпрыемства пакуль не вызначаны, паведаміла крыніца.

Ён адзначыў, што найбліжэйшым часам Расія плануе запусціць трубаправод «Паўночны паток». Продаж акцый «Белтрансгазу», паводле яго слоў, стане своеасаблівай гарантыяй задзейнічання магутнасцяў кампаніі.

Цяпер 50% акцый ААТ «Белтрансгаз» належаць расійскай кампаніі «Газпром», астатнія 50% — беларускай дзяржаве.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам1

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам1

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць