Грамадства22

«Белдзяржстрах» прапануе паслугу для Ярмошынай

«Белдзяржстрах» прапануе сваім кліентам навіну — страхаванне выдаткаў грамадзян, якія выязджаюць за мяжу (так званая страхоўка ад нявыезду).

Такая страхоўка можа быць карыснай у шэрагу выпадкаў, адзначаюць у «Белдзяржстраху». «Напрыклад, вы ў чэрвені запланавалі адпачынак на жнівень, забраніравалі тур загадзя, а ў апошні момант планы памяняліся так рэзка, што паехаць не выпадае. Зразумела, пры раннім браніраванні цалкам заплачаныя грошы вам не вернуць. Пры наяўнасці страхавога поліса ў выпадку, калі чалавек не можа ехаць у адпачынак з-за праблем са здароўем ці здароўем блізкіх родных, ці таму, што адбылося штосьці з яго маёмасцю (пажар, рабаванне, сур’ёзнае ДТЗ), прыйшоў пазоў у суд або на ваенныя зборы, застрахаванаму будуць кампенсаваныя ўсе яго выдаткі.

Тое ж самае тычыцца і выпадку неатрымання візы
», — адзначылі ў кампаніі.

Заключыць дамову страхавання ад нявыезду можна ў турфірме адначасова з афармленнем тура. Памер страхавога ўзносу будзе залежаць ад краіны падарожжа, перыяду, за які набываецца дамова страхавання.

Як адзначаюць у кампаніі, сярэдні страхавы ўзнос — ад 4 даляраў ЗША, паведамляе БелаПАН.

Гэтая новая паслуга можа зрабіцца актуальнай у сённяшніх беларускіх умовах. Па-першае, цяжка здабыць валюту на замежныя падарожжы, а па-другоешырыцца чорны спіс чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за ўдзел у парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. На сёння ў ім каля 200 асобаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка12

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка12

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць