Усяго патроху1010

Пасажыры самалётаў, якія падлятаюць да Вільні, змогуць прачытаць надпіс з дрэў «Жальгірыс-600» - фота

Цяпер пасажыры самалётаў, якія падлятаюць да Вільні, змогуць з вышыні птушынага палёту прачытаць надпіс «Жальгірыс-600», які ўтвараецца са спецыяльна пасаджаных дрэў.

Пасадкай 14 тыс. саджанцаў бярозы завяршылася акцыя, якая пачалася ў кастрычніку мінулага года пад Вільняй, калі школьнікі Літвы і суседніх дзяржаў у гонар 600-годдзя бітвы пад Жальгірысам (Грунвальдам) на плошчы 6 га высадзілі 7 тыс. елак. Дрэвы ўтварылі надпіс «Жальгірыс-600», даўжыня якога складае 551 м, а шырыня — 60 м.

Ініцыятары акцыі — прадстаўнікі Еўрапейскага клуба парламента Літвы, міністэрства аховы навакольнага асяроддзя, лясніцтва.

Грунвальдская бітва (у Літве яе называюць «бітва пры Жальгірысе», 15 ліпеня 1410 года) — вырашальная бітва «Вялікай вайны» 1409–1411 гадоў паміж Польшчай, Вялікім княствам Літоўскім з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам — з другога. Бітва скончылася поўным разгромам войскаў Тэўтонскага ордэна.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць