«У бітвах за волю, бітвах за долю». Гімн як заклік да агульнанацыянальнай салідарнасці
Пратэстоўцы ў Брузгах цытавалі гімн. Ці заспяваюць гімн у сераду ў Мінску на Плошчы?
Калі мінчукі заблакавалі цэнтр горада, пратэстуючы супраць павышэння цэнаў, яны скандавалі самае простае: «Стоп бензін».Гэта адбывалася ў месцах найбольшае канцэнтрацыі людзей. Спантанны пратэст гарадзенскіх прымежных гандляроў адзначыўся інакш.
Такога раней не бывала: пратэстоўцы пад Гродна твар у твар з амонам цытавалі дзяржаўны гімн.
Словы гімна
«Мы — беларусы, мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі…»
парадаксальна гучаць з вуснаў тых, на каго ўлады спрабуюць перакласці віну за ўласную хібную палітыку, і хто наважыўся сказаць «не».
Прапаганда зараз будзе спрабаваць настроіць жыхароў цэнтра супраць жыхароў памежжа, так, як раней настройвала сілавікоў супраць апазіцыі.
Я ўявіў сабе, як гэтыя абпаленыя сонцам бензінавозы, мужчыны і кабеты, выводзяць: «У бітвах за волю, бітвах за долю…» І прыгадаўся мне плакат. Знакаміты плакат Уладзіміра Крукоўскага, намаляваны ў 1980 годзе.
Мастак хацеў на
Гімн паядноўвае людзей, незалежна ад іх перакананняў і мовы. Ягоны спеў азначае: мы лічым тое, што мы робім, важным для цэлай нацыі.Мы хочам, каб далучылася ўся краіна. Гэта агульнанародная справа.
Калісьці ў будучыні загучаць і «Магутны Божа», і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».
Пакуль жа простыя, затурканыя матаннямі бензінавозы не знайшлі лепшага закліку да агульнанацыянальнай салідарнасці, як гімн. Народ мудры.
Я ўпэўнены, што гімн ад гарадзенцаў падхопіць Мінск.
Пабачым, ці тое здарыцца ўжо ў сераду ў Мінску на Плошчы. Нагадаем, там штосерады збіраецца моладзь з маўклівым патрабаваннем перамен.
-
«Не было б БНФ — не было б і сесіі. Не сабраліся б на яе камуністы». Навумчык рэзка адказаў «абвяргацелю» Цыганкову
-
«Лірыка пра тое, што 25 жніўня 1991 года нехта прыгожа выступіў, і ўсе памянялі свае погляды — гэта для мастацкага кіно»
-
Таццяна Заміроўская напісала, чаму яна прыходзіць у каменты да людзей, якія ставяць у сябе ў сацсетках пасты, напісаныя ШІ
Каментары