Канстытуцыйны суд Украіны ў пятніцу абвесціць неканстытуцыйным закон «Аб увекавечанні Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў» (аб парадку афіцыйнага выкарыстання копій Сцяга Перамогі),піша газета " Зеркало недели. Украина».
Паводле інфармацыі выдання, такое рашэнне звязанае з тым, што ў канстытуцыі Украіны ёсць выключны пералік дзяржаўных сімвалаў, у якім чырвоны сцяг адсутнічае. Каб зрабіць закон канстытуцыйным, неабходна ўнесці змены ў асноўны закон, пашырыўшы пералік дзяржаўных сімвалаў.
Сваё рашэнне Канстытуцыйны суд павінен абвясціць у пятніцу.
Каментары