Эканоміка

Старшыня Еўрарады: Грэцыя пазбегне дэфолту і не выйдзе з еўразоны

Старшыня Еўрапейскай рады Херман ван Ромпей перакананы, што Грэцыя зможа пазбегнуць дэфолту і не выйдзе з еўразоны.

Чуткі пра магчымы выхад Грэцыі з еўразоны распаўсюджваюцца з 2010 года, калі краіна звярнулася па крэдытную падтрымку ЕС і МВФ у спробе пазбегнуць дэфолту па замежным доўгу. Сямнаццаць краін еўрапейскага валютнага саюза маюць неаднолькавую структуру эканомікі, але павінныя прытрымлівацца адзінай манетарнай палітыкі.

Таму Грэцыя, якая выкарыстоўвае еўра, пазбаўленая магчымасці дэвальваваць нацыянальную валюту і тым падтрымаць свой экспарт і ўнутраную вытворчасць.
Пры гэтым краіне неабходна рэфінансаваць 350-мільярдны доўг і зніжаць дэфіцыт бюджэту, як гэта прадугледжана пагадненнем з крэдыторамi.

«Гэта (выхад з зоны адзінай еўрапейскай валюты) было б супраць іх інтарэсаў. Калі б Бельгія вярнулася да франка, хто б меў давер да гэтай валюты?» — заявіў ван Ромпей у эфіры фламандскага тэлеканала VRT. На думку «прэзідэнта» ЕС, адмова ад еўра Грэцыі, якая апынулася ў цісках пазыковага крызісу, можа пацягнуць за сабой не толькі рэцэсію, але і дэпрэсію. Ван Ромпей выказаў перакананасць, што Еўрасаюз і МВФ выдзеляць Грэцыі чарговы транш крэдытнай падтрымкі.

Разам з тым кіраўнік Еўрарады лічыць неабходным правядзенне на ўзроўні зоны еўра «больш камунітарнай палітыкі ў эканамічным плане», і ў сувязі з гэтым ён аддае перавагу таму, каб называць еўразону «еўралэндам» (euroland).

Міністры фінансаў 17 краін зоны еўра (Еўрагрупа) заявілі па выніках нарады, якая завяршылася ў ноч на панядзелак у Люксембургу, што прыняцце Грэцыяй, якая апынулася ў крызіснай сітуацыі, жорсткіх мераў эканоміі «адкрые дарогу да прадстаўлення траншу ў перыяд да сярэдзіны ліпеня».

Еўракамісія, са свайго боку, разлічвае, што еўрагрупа, а таксама МВФ ухваляць выдзяленне чарговага траншу крэдытных сродкаў (агульны аб’ём — 12 млрд еўра, з іх 8,7 млрд — ад дзяржаваў еўразоны), інакш, паводле заяваў прадстаўнікоў самой Грэцыі, краіна можа дапусціць дэфолт.

Грэцыя атрымлівае 110-мільярдную крэдытную падтрымку ЕС і МВФ, якая дапамагае краіне пазбегнуць дэфолту па 350-мільярдным замежным доўгу.

ЕС і МВФ, акрамя Грэцыі, аказваюць фінансавую дапамогу дзвюм іншым краінам зоны еўра — Ірландыі і Партугаліі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Усе навіны →
Усе навіны

Усе гавораць пра пагрозу ультраправых у Еўропе. А цяпер у наступ пайшлі яшчэ і ультралевыя55

«Мураванку Храптовічаў» зноў прадаюць з велізарнай зніжкай, усяго за 90 рублёў2

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі з наступствамі ўдару ракет па бранскім заводзе мікраэлектронікі — ён разбураны1

Мінскі школьнік праспаў прыпынак. Але кіроўца аўтобуса давёз яго дадому!4

Названы самыя ўпарадкаваныя месцы Беларусі4

Для рэальна топавых спецыялістаў каштоўнасці важнейшыя за грошы. Спрэчка Пентагона і Anthropic паказала, што лічыцца з гэтым даводзіцца ўсім5

Вызваленая 13 снежня палітзняволеная не ведала, што цяжарная: пра дзіця яна даведалася на пятым месяцы7

Green у ГЦ «Скала» ў Мінску могуць закрыць

Як змянілася багацце Дональда Трампа за год прэзідэнцтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі11

Дзмітрый з Альшан раскрытыкаваў бярозаўскую тушонку. У адказ яму многае патлумачылі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць