На яго сабраліся беларускія габрэі і з Ізраіля.
22 чэрвеня ў Мінску ўпершыню прайшоў «Марш жыцця», прысвечаны памяці ахвяраў Халакоста.
Марш быў праведзены сумесна з грамадскай арганізацыяй Ізраіля «Пакаленне прадаўжальнікаў, якія перажылі Катастрофу».
У жалобным шэсці ўзялі ўдзел людзі розных нацыянальнасцяў, у тым ліку ізраільцяне, чые продкі жылі ў Беларусі да вайны, ваявалі на франтах і ў партызанскіх атрадах, загінулі ў гета. У маршы ўзялі ўдзел больш за 50 замежных гасцей.
Маршрут шэсця праходзіў па вуліцах былога мінскага гета. Калона, захоўваючы маўчанне, а 11-й скіравалася ад мемарыяльных знакаў (вуліца Сухая, 11), устаноўленых у памяць аб знішчаных у гета габрэяў, да мемарыяльнага комплексу "Яма" (скрыжаванне Заслаўскай і Мельнікайтэ). Апоўдні там прайшоў жалобны мітынг.
"Маршы жыцця" у гэтым годзе прайшлі ва ўсіх краінах Еўрасаюза, дзе падчас Другой сусветнай вайны быў Халакост, а таксама ў Літве і Украіне.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Хочаце жыць доўга — шукайце раён з нармальнымі дрэвамі. Навукоўцы высветлілі, што дрэвы ратуюць ад інфарктаў, а газоны могуць нават нашкодзіць здароўю
Каментары