Грамадства1919

Да тысячы чалавек выйшла на вуліцы Гомеля

Яны канцэнтраваліся каля помніка Кірылу Тураўскаму і ля фантана пад Белтэлекамам.

Нягледзячы на ​​тое, што ўлады зрабілі ўсё магчымае, каб трэці этап маўклівай акцыі не адбыўся, пратэст атрымаўся — і атрымаўся на славу.

У другой палове дня да плошчы Леніна звезлі металічныя агароджы, а паміж 17:00 і 18:00 там з’явіліся аўтамабілі МНС і цэлыя натоўпы курсантаў у адпаведнай форме. Як аказалася, для таго каб не дапусціць пападання людзей на плошчу, яе вырашылі выкарыстаць для таго, каб адсвяткаваць выпуск вучылішча МНС.

Між 18:00 і 19:00 гадзінамі плошча была цалкам перагароджана, у ачапленне былі выстаўлены супрацоўнікі міліцыі. Міліцыі было вельмі шмат у ваколіцах, у дварах відавочцамі быў заўважаны грузавік з вайскоўцамі Унутраных войскаў.

Аднак моладзь не напалохалася ні супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ні аўтазакаў, ні затрыманняў на мінулым тыдні — людзі прыбывалі і прыбывалі, ды канцэнтраваліся збольшага ў скверыку пад драмтэатрам ля помніка Кірылы Тураўскаму. Нейкі час амапаўцы, якіх таксама было нямала, падыходзілі да разрозненых кучак маладых людзей з пытаннямі, аднак калі прысутных стала ўжо занадта шмат, цікавіцца імі спецназ перастаў.

Па розных ацэнках, у скверыку і ля фантана пад Белтэлекамам сабралася ад 700 да тысячы чалавек. Такім чынам, нават з пункту гледжання масавасці акцыя цалкам атрымалася.

Людзі ажыўлена размаўлялі паміж сабой, а назіранне за парадам МНС стала дадатковай забаўкай, якую ўсе ахвотныя фатаграфавалі на камеры і мабільнікі. Людзі перыядычна гучна апладзіравалі. Аўтамабілі, што праязджалі побач, сігналілі.

Пад канец трохі пацешыў народ БРСМ: няшчасных БРСМаўцаў выгналі пастаяць пад помнікам Кірылу Тураўскага з чырвона-зялёнымі сцягамі. Лукамольцам таксама дружна паапладзіравалі, а многія не змаглі адмовіць сабе ў задавальненні сфатаграфавацца на іх фоне. Твары ў членаў БРСМ былі, трэба сказаць, вельмі сумныя: яны разумелі, што сёння ж стануць аднымі з галоўных герояў фатаграфій і відэаролікаў. Ды і ўсведамляць сябе адшчапенцамі на фоне ўсеагульнай салідарнасці не вельмі прыемна, напэўна.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, як у падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў улічылі досвед вайны ва Украіне3

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, як у падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў улічылі досвед вайны ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі з аўкцыёну прадаюць аўтэнтычны кавалак Эйфелевай вежы

Жлобінскі мужчына хаваўся ад судовых выканаўцаў у лясным шалашы1

У Мінску некаторыя дарогі зробяць вузейшымі

Расія страціла яшчэ адзін самалёт Су-341

Забудзьцеся пра нафту і газ. Як вада можа стаць зброяй у вайне ЗША і Ізраіля супраць Ірана

«Сала як масла, такога нідзе не знайсці». Як сям'я са слуцкай вёскі ператварыла хатнюю гаспадарку ў брэнд9

Мерц хоча выправіць з Германіі дахаты 80% сірыйцаў. Яго ўжо моцна раскрытыкавалі29

Заходнія вятры прынеслі ў Беларусь першыя пылкі-алергены1

«Няма магчымасці далей цягнуць бясплатны фармат». Фестываль Tutaka ўпершыню будзе браць грошы за ўваход7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, як у падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў улічылі досвед вайны ва Украіне3

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, як у падрыхтоўцы беларускіх вайскоўцаў улічылі досвед вайны ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць