Частка затрыманых падчас учарашняй акцыі абвінавачваецца ў дробным хуліганстве
Падчас акцыі маўклівага пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» 22 чэрвеня па ўсёй Беларусі было затрымана каля 450 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
Як паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч,
большасць затрыманых адпусцілі без складання пратаколаў.Астатнія абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве на падставе артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Колькасць абвінавачваных пакуль невядомая. Праваабаронцы працягваюць збіраць звесткі.
У МУС і ГУУС Мінгарвыканкама ўчарашнія падзеі таксама не каментуюць.
Каментары