Грамадства

У Брэсце затрыманы Дзмітрый Шурхай

У Брэсце затрыманы каардынатар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Шурхай.

«Паводле наяўных у мяне звестак, Шурхая затрымалі раніцай 28 чэрвеня і даставілі ў Маскоўскі РАУС Брэста. Там у дачыненні да яго быў складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, — паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк. — Паводле папярэдняй інфармацыі, 29 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна Брэста будуць разгледжаныя матэрыялы адміністрацыйнай справы затрыманага актывіста».

Паводле слоў праваабаронца,

мабільны тэлефон Шурхая адключаны.

Як паведамлялася, 24 чэрвеня Дзмітрыю Шурхаю і яшчэ аднаму брэсцкаму актывісту БХД — Алесю Змагару тэлефанавалі з пракуратуры. «Да мяне дазваніцца не змаглі, таму звязаліся з адным з маіх сяброў, папрасілі, каб я перазваніў, і паведамілі, што мяне выклікаюць у пракуратуру для размовы наконт маёй дзейнасці ў сацыяльных інтэрнэт-сетках, — расказаў Шурхай БелаПАН 25 чэрвеня. — Мы вырашылі не ісці ў пракуратуру без позвы».

Паводле яго слоў, 15 чэрвеня ў Брэсце на галоўнай плошчы горада сабралася каля 300 чалавек. 22 чэрвеня ў маўклівай акцыі пратэсту, што выразілася ў гадзіннай прагулцы па Брэсту, узялі ўдзел не менш чым 600 чалавек.

15 чэрвеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі 10 чалавек, 22 чэрвеня — 12. Усе былі адпушчаныя з міліцыі без складання пратаколаў. Абодва разы сярод затрыманых быў Дзмітрый Шурхай.

***

Дзмітрыю Шурхаю далі сем сутак адміністрацыйнага арышту

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць